Кірунак дзейнасці:
Пачаў працу як ААТ «Парытэтбанк» у 2004 годзе (пасля перайменавання створанага ў 1991 годзе камерцыйнага банка «Пошук»).
Сёння з'яўляецца адной з найбольш развітых крэдытна-фінансавых устаноў Рэспублікі Беларусь, эканамічныя паказчыкі якой сведчаць пра фінансавую стабільнасць і значны патэнцыял развіцця.
ААТ «Парытэтбанк» ? галаўная арганізацыя банкаўскага холдынга, у які ўваходзіць таксама ТАА «Інвестыцыйная кампанія «Парытэт».
Спектр паслуг банка для рознічных кліентаў досыць шырокі: ад традыцыйных крэдытаў і дэпазітаў да банкаўскіх пералiкаў і мультывалютных плацежных картак. Банк ажыццяўляе комплекснае абслугоўванне прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу і буйных карпаратыўных кліентаў. Колькасць кліентаў ? юрыдычных асоб пастаянна павялічваецца і ў цяперашні час складае больш за 4 тыс.
З кожным годам дзейнасць банка ўдасканальваецца: гэтаму спрыяе імкненне калектыву зрабіць свае прадукты максімальна карыснымі для кліентаў, а абслугоўванне ? больш зручным і сучасным. Кіраўніцкая структура банка пабудавана такім чынам, каб забяспечыць эфектыўнасць і празрыстасць прыняцця рашэнняў і ажыццяўлення бізнес-працэсаў.
Сёння банк ? гэта 18 цэнтраў банкаўскіх паслуг, адзін разлікова-касавы цэнтр, сем аддаленых працоўных месцаў.
У адносінах са сваімі кліентамі кіраўніцтва і калектыў банка арыентуюцца на доўгатэрміновае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, стварэнне камфортных умоў абслугоўвання, на мінімізацыю тарыфных планаў і індывідуальны падыход.
Асноўныя фактары, якія дазваляюць падтрымліваць і развіваць узаемавыгадныя адносіны з кліентамі, ? гэта адкрытасць, празрыстасць фінансавай інфармацыі, узаемадавер і рэальная фінансавая падтрымка кліентаў.