Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Гасцініца «Прэзідэнт-гатэль»

Поўная назва:
Гасцініца «Прэзідэнт-Гатэль»

Кірунак дзейнасці:

Гасцініца «Прэзідэнт-Гатэль» сустракае гасцей выдатнай якасцю сэрвісу і ўсімі неабходнымі выгодамі для камфортнага пражывання і адпачынку.

Сучасная інфраструктура гатэля і месцазнаходжанне ў самым цэнтры горада робяць гасцініцу «Прэзідэнт-Гатэль» ідэальным месцам для дзелавых і турыстычных паездак гасцей з любога кутка свету. Шырокі пералік сэрвісаў дазволіць аказаць любую паслугу за лічаныя хвіліны, а высокія стандарты якасці стануць залогам прыемнага і паўнавартаснага адпачынку.

Гасцініца мае вялікі нумарны фонд ад нумара катэгорыі Standard да раскошных апартаментаў катэгорыі President Suite. Агульная ўмяшчальнасць гатэля каля 300 гасцей адначасова. Кожны нумар абсталяваны кандыцыянерам, спадарожнікавым тэлебачаннем, сейфам, падагрэвам падлогі ў ванным пакоі, мінібарам, чайнікам, бясплатным Wi-Fi і ўсім неабходным для асабістай гігіены. Нумары падвышанай катэгорыі таксама аснашчаны ваннай з гідрамасажам, інфрачырвонай саунай і нават персанальным басейнам.



На тэрыторыі гасцініцы размешчаны шматфункцыянальны СПА-цэнтр. Цэнтр мае 25-метровы басейн, комплекс саунаў, джакузі і трэнажорную залу. Для гасцей гатэля фітнес зона бясплатная для наведвання. Таксама кожны жадаючы можа дадаткова наведаць масажны кабінет, зрабіць касметычныя або фізіятэрапеўтычныя працэдуры.



Гасцініца «Прэзідэнт-Гатэль» валодае шырокімі бізнес магчымасцямі. Разнастайнасць канферэнц-залаў агульнай умяшчальнасцю каля 1300 удзельнікаў дае вялікі патэнцыял для правядзення маштабных міжнародных мерапрыемстваў. Вялікай папулярнасцю карыстаецца кангрэс-хол «Мінск», які месціць 600 персон, зал вельмі запатрабаваны як для разнастайных канферэнцый, так і для забаўляльных праграм. Сучаснае абсталяванне і шырокі выбар дадатковых паслуг дазваляюць бізнес цэнтру стаць шматфункцыянальнай пляцоўкай для правядзення мерапрыемстваў любой складанасці і накіраванасці.



Утульны рэстаран «Сталіца» і некалькі банкетных залаў гатовыя прапанаваць выдатную еўрапейскую кухню, а аператыўная служба сэрвісу дапаможа падрыхтавацца да любога мерапрыемству на нязменна высокім узроўні.



Паштовы адрас:
220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, ул.Кірава, 18

Тэлефон:
+375 (17) 229-70-00
+375 (17) 229-70-03
+375 (17) 229-71-11

Факс:
+375 (17) 229-72-98

Адрас электроннай пошты:
Preshotel@udp.gov.by

Дырэктар:
Ліпень Кацярына Канстанцінаўна

Інтэрнэт-сайт:
www.president-hotel.by




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск