сёння 23 июля 2017 г.
па сайце па таварах і паслугах

Пісьмовыя звароты

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мовах.


Пісьмовы зварот грамадзян у абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:

  • найменне Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або яго структурнага падраздзялення (арганізацыі) альбо службовай асобы, якім накіраваны зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
  • пераказ сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).


Пісьмовы зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:

  • найменне Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або яго структурнага падраздзялення (арганізацыі) альбо службовай асобы, якім накіраваны зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • пераказ сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.


Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці), які пацвярджае гэту інфармацыю.


Паштовы адрас, рэжым працы: 220016, г. Мінск, вул. К.Маркса, 38. Пан-Пт 9.00-18.00, абед 13.00-14.00.


Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • напісаныя не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі вызначаны iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • ўтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спыненая перапіска.



вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс: 222-35-56
info@pmrb.gov.by
Рэжым працы: Пан-Пт з 9.00 да 18.00