Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Выдача сертыфікатаў адпаведнасці на прадукцыю, работы, паслугі, персанал і іншыя аб'екты ацэнкі адпаведнасці, якія падлягаюць абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Арганізацыя, упаўнаважаная на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры:
рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі інстытут будаўнічага праектавання» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Пералік дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ў арганізацыю для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:
  • заяўка (форма заяўкі на правядзенне сертыфікацыі прадукцыі, форма заяўкі на правядзенне сертыфікацыі работ, форма заяўкі на прызнанне сертыфіката адпаведнасці);
  • замежны сертыфікат адпаведнасці (пры выдачы беларускага сертыфіката на падставе прызнання замежнага сертыфіката);
  • сертыфікат адпаведнасці на сістэму менеджменту якасці (пры сертыфікацыі прадукцыі, выпускаемай на вытворчасці, сістэма менеджменту якасці якога сертыфікавана);
  • пратаколы выпрабаванняў прадукцыі ў акрэдытаваных даследчых лабараторыях;
  • пратаколы выпрабаванняў прадукцыі ў лабараторыях заяўніка на сертыфікацыю або ў акрэдытаваных даследчых лабараторыях (пры сертыфікацыі прадукцыі, выпускаемай на вытворчасці, сістэма менеджменту якасці якога сертыфікавана);
  • пратаколы выпрабаванняў прадукцыі ў лабараторыях вытворцы або ў акрэдытаваных даследчых лабараторыях (у тым ліку замежных), або сертыфікат адпаведнасці на аналагічную прадукцыю (у тым ліку замежны), або сертыфікат адпаведнасці на сістэму менеджменту якасці вытворцы (у тым ліку замежны сертыфікат), або дэкларацыя вытворцы аб адпаведнасці прадукцыі патрабаванням дырэктыў Еўрапейскага саюза па бяспецы пры сертыфікацыі малых партый і адзінкавых вырабаў;
  • акт аналізу стану вытворчасці (пры неабходнасці);
  • вынікі кваліфікацыйнага экзамену (пры сертыфікацыі персаналу).

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:
10 дзён

Тэрмін дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры:
  • 5 гадоў пры сертыфікацыі персаналу, серыйнай вытворчасці прадукцыі, паслуг, іншых аб'ектаў ацэнкі адпаведнасці;
  • 3 гады пры сертыфікацыі сістэмы менеджменту якасці;
  • пры сертыфікацыі партыі прадукцыі - на час тэрміну прыдатнасці тавару або яго рэалізацыі або без абмежавання тэрміну пры магчымасці адназначнай ідэнтыфікацыі кожнай адзінкі сертыфікаванага тавару.

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры:
плата за паслугі

Прыём па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:
панядзелак-чацвер, з 8.15 да 17.15, пятніца, з 8.15 да 14.35;
г. Мінск, вул. Сухая, 7;
e-mail: bisp.os.@mail.ru;
тэл/факс (8 017) 209-43-76;
Залеская Ірына Міхайлаўна, старшы тэхнік групы рэгістрацыі і ўліку;

тэл. (8 017) 226-42-19, 209-43-74;
Паўлавец Ірына Мікалаеўна, кіраўнік службы сертыфікацыі.


Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск