Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Санаторый «Беларусь», г. Сочы

Поўная назва:
Дзяржаўная ўстанова «Санаторый «Беларусь», г. Сочы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

Аздараўленне насельніцтва.

Дзяржаўная ўстанова «Санаторый «Беларусь» размешчана ў Цэнтральным раёне г. Сочы ў дэндрапаркавай зоне, у 7 км ад чыгуначнага вакзала і ў 35 км ад аэрапорта. Мае ўнікальны парк, які размясціўся на плошчы больш за 15 га.

Прыродныя лячэбныя фактары

 


Кліматычныя ўмовы г. Сочы адносяцца да зоны вільготных субтропікаў і характарызуюцца наяўнасцю цёплага сезона з мая па кастрычнік ўключна. Размешчаны ў кліматычнай зоне сярэдніх гор на Чарнаморскім узбярэжжы, забяспечвае актыўнае выкарыстанне ў санаторна-курортным лячэнні аэра-, гелія- і талассатэрапіі.

Сочы — бальнеалагічны курорт, асаблівасцю якога з'яўляецца наяўнасць серавадародных крыніц. Тэрмальныя серавадародныя воды Мацэсты ўнікальныя па багацці запасаў, разнастайнасці канцэнтрацый, мікраэлементнаму складу. У лячэбных мэтах выкарыстоўваюць серавадародную ваду з канцэнтрацыяй ад 50 да 150 мг/л. Лячэбныя эфекты серавадароднай бальнеатэрапіі — рэгенератыўны, пластычны, дэфібразуючы, імунастымулюючы, дэтаксікацыйны, сакраторны, седатыўны, гіпакаагулючы.


За апошнія гады атрымаў развіццё новы напрамак курорта Сочы па ўжыванні пітных мінеральных вод у санаторна-курортным лячэнні хворых са страўнікава-кішэчнымі захворваннямі, што абумоўлена наяўнасцю наступных мінеральных вод:

  • «Чвіжэпсэ» — мінеральная лячэбна-сталовая вуглякіслая мыш’якавістая вада малой мінералізацыі, гідракарбанатная натрыева-кальцыевая, слабакіслая, вуглякіслая, мыш’якавістая, борная;
  • «Лазараўская» — мінеральная лячэбна-сталовая вада малой мінералізацыі, гідракарбанатна-хларыдная натрыевая, шчолачная, борная, з павышаным утрыманнем фтору;
  • «Сочынская» — мінеральная вада сярэдняй мінералізацыі, гідракарбанатна-хларыдная натрыевая, шчолачная, ёдная, борная, з павышаным утрыманнем фтору;
  • «Пластунская» — мінеральная вада слабой мінералізацыі, гідракарбанатная натрыевая (содавая), шчолачная, з павышаным утрыманнем фтору.

 

Мінеральныя воды валодаюць рознай ступенню выяўленасці агульнаўмацавальным дзеяннем, паляпшаюць абменныя працэсы, аказваюць трэніруючае дзеянне, спрыяюць павышэнню фізічнай працаздольнасці. За кошт мікраэлементаў (мыш'яку, жалеза, фтору, ёду, крэмнія, бору, натрыю, кальцыя і інш.), якія ўваходзяць у іх склад, адзначаецца высокі карыгуючы ўплыў на імунную сістэму, адаптыўныя, сампенсаторныя магчымасці арганізма.


Медыцынскі профіль::

  • хваробы сістэмы кровазвароту, нервовай сістэмы, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны;
  • скуры і падскурнай клятчаткі (дэрматыты, атапічныя дэрматыты ў дзяцей, нейрадэрміты, крапіўніца, себарэйная экзэма, дэрматозы, псарыяз, гіпертрафічныя і келоідныя рубцы пасля апёкаў, траўмаў і аперацый, тугарухомасць суставаў, якая развіваецца пасля утварэння рубцоў);
  • хваробы органаў дыхання (акрамя бранхіяльнай астмы, эмфізэмы, бронхаэктатычнай хваробы, іншай хранічнай абструктыўнай лёгачнай хваробы, абструктыўнага бранхіту, прыроджаных анамалій лёгкіх);
  • хваробы эндакрыннай сістэмы і парушэнні абмену рэчываў (атлусценне аліментарнае), падагра (без мачакаменнай хваробы), цукровы дыябет I і II тыпу ў стадыі субкампенсацыі або кампенсацыі.

Супрацьпаказанні да серавадароднай бальнеатэрапіі:

Агульныя супрацьпаказанні для бальнеатэрапіі і агульныя для серавадароднай бальнеатэрапіі:

  • ІБС, стэнакардыя напружання III-IV функцыянальных класаў;
  • парушэнні рытму і праводнасці, недастатковасць кровазвароту вышэй за 1 стадыю;
  • рэўматалагічныя захворванні з сістэмнымі праявамі (пашкоджанне рэтыкулаэндатэліяльнай сістэмы, лёгкіх, серозных абалонак, нырак, сэрца, вачэй, нервовай сістэмы, амілаідозам органаў) актыўнасць 3 ст., гарманальная залежнасць або менш за 2 мес. пасля адмены гарманальнай тэрапіі; алергічная рэакцыя на серавадарод;
  • хвароба Меньера з частымі прыступамі; хваробы крыві ў стадыі абвастрэння;
  • кахексія рознага паходжання;
  • хваробы з частымі праявамі крывацёку любой этыялогіі;
  • цяжарнасць;
  • захворванні жаночых палавых органаў: гіперэстрагенія, гіперпаліменарэя, Дысфункцыянальнае матачнае кровацячэнне, кісты і кістомы яечнікаў, вострае запаленне маткі і яе прыдаткаў, фібраміёма, эндаметрыёз;
  • грудны ўзрост;
  • узрост старэйшы за 75 год.

Для курортаў з серавадароднымі водамі (з канцэнтрацыяй вышэй за 50 мг/л) супрацьпаказанае накіраванне хворых з:
  • захворваннямі лёгкіх, плеўры і бранхіяльнай астмай;
  • захворваннямі страўнікава-кішэчнага тракту, у тым ліку язвавай хваробай страўніка і дванаццаціперснай кішкі, калькулёзным халецыстытам;
  • нырачна-каменнай хваробай;
  • новаўтварэннямі.

 

;Тэрмін пуцёўкі: на санаторна-курортнае лячэнне — 12-21 і больш дзён, аздараўленне і адпачынак — на любую колькасць дзён. Дзеці прымаюцца ў санаторый ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў пры падсяленне іх у нумар да бацькоў.


Паштовы адрас:
354008, Расія, Краснадарскі край, г.Сочы, вул.Політэхнічная, 62

Тэлефон:
(8 10 7 8622) 59-60-12
(8 10 7 8622) 59-60-13

Факс:
(8 10 7 8622) 53-52-12

Адрас электроннай пошты:
belarus-sochi@udp.gov.by

Дырэктар:
Калеснік Генадзь Леанідавіч

Інтэрнэт-сайт:
www.sochi-belarus.ru

Размяшчэнне на карце:




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск