Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Установа Санаторый «Беларусь», г. Юрмала

Поўная назва:
Установа «Санаторый «Беларусь» у Юрмале» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

«Санаторый «Беларусь» у Юрмале» размешчаны ў 20 км ад г. Рыгі — сталіцы Латвіі, у цэнтральнай частцы горада-курорта Юрмала, у 150 метрах ад берага Рыжскага заліва. Побач з санаторыем размешчаны дробнапясчаны пляж шырынёй 30 метраў, акружаны паласой пяшчаных дзюн і іглічным лесам.


 

Прыродныя лячэбныя фактары:

Юрмала — найвядомейшы курорт Латвіі, які славіцца сваімі лячэбнымі гразямі, хларыдна-натрыевымі мінеральнымі водамі, морам, пяшчанымі пляжамі, мяккім кліматам, чыстым, узбагачаным іёнамі і фітанцыдамі паветрам, умерана цёплым летам і мяккай зімой.

Санаторый мае 2 уласныя свідравіны мінеральнай хларыдна-сульфатна-натрыевай вады. Для лячэння хвароб органаў стрававання ў галоўным корпусе санаторыя абсталяваны пітны бювет з мінеральнай пітной лячэбна-сталовай вадой. Таксама мінеральныя лячэбныя воды хларыдна-натрыевага складу выкарыстоўваюцца ў 25-метровым басейне санаторыя і для вонкавых бальнеалагічных працэдур. У гразелячэнні шырока выкарыстоўваюцца тарфяныя грзі месцараджэння Кемера.

Медыцынскі профіль: хваробы органаў стрававання, сардэчна-сасудзістай сістэмы і сістэмы кровазвароту, нервовай сістэмы, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны, апорна-рухальнага апарата, органаў дыхання, хваробы эндакрыннай сістэмы і парушэнні абмену рэчываў (у тым ліку цукровы дыябет), хваробы скуры і падскурнай клятчаткі, алергозы.

Тэрмін пуцёўкі: санаторна-курортнае лячэнне — 7-24 і больш дзён, аздараўленне і адпачынак — на любую колькасць дзён. Санаторый мае велізарны вопыт у сферы дзіцячай рэабілітацыі. Дзеці прымаюцца ў санаторый ва ўзросце ад 0 гадоў (пры падсяленні ў нумар да бацькоў са зніжкай), лячэнне дзяцей ад 3 гадоў. Санаторый адкрыты круглы год.

Арганізацыя медыцынскага абслугоўвання. Працуюць урачы наступных спецыяльнасцяў: інтэрністы, урачы-фізіятэрапеўты, урач фізікальнай тэрапіі, отарыналарынголаг, дыетолаг, стаматолаг, псіхолаг, урач функцыянальнай дыягностыкі, урач ультрагукавой дыягностыкі, рэабілітолаг, остеэпат, кардыёлаг, неўролаг.

Дыягнастычная база:

  • лабараторныя даследаванні;
  • ультрагукавое даследаванне (шчытападобнай залозы, органаў брушной поласці);
  • функцыянальныя даследаванні (велаэргаметрычнае даследаванне, электракардыяграфія, спіраграфія, у тым ліку з функцыянальнымі пробамі, кругласутачны маніторынг сардэчнага рытму і крывянога ціску).

Лячэбна-рэабілітацыйныя тэхналогіі і паслугі:

  • Масаж: класічны ручны, апаратны, масажная кушэтка Nuga Best, вакуумны масаж.
  • Слінга-тэрапія.
  • Лячэбная гімнастыка са спецыялізаваным абсталяваннем і трэнажорамі.
  • Лячэбная гімнастыка ў басейне з мінеральнай вадой.
  • Водалячэнне: лячэбныя ванны: ёдабромныя, шкіпінаравыя, жамчужныя, віхравыя, з фітаэкстрактамі, дэрматалагічныя, SPA-ванны; лячэбныя душы: Шарко, цыркулярны; 25-метровы басейн з мінеральнай вадой.
  • Гразелячэнне: гальванагразь, парафінавыя шкарпэткі (пальчаткі).
  • Сухая вуглякіслая ванна.
  • Тэрматэрапія: сауна, турэцкая лазня, інфрачырвоная лазня.
  • Фізікальная тэрапія: электралячэнне: дарсанвалізацыя, электрасон, электрафарэз, УВЧ, мікрахвалевая тэрапія, ультрагукатэрапія, магнітатэрапія, ампліпульс, фонафарэз; святлолячэнне: лазератэрапія, фотатэрапія, кварц.
  • Інгаляцыйная тэрапія, галакамера.
  • Лімфадрэнаж (па медыцынскіх паказаннях або па антыцэлюлітнай праграме).
  • СПА-працэдуры для прыгажосці, детакс-працэдуры. SPA капсула.
  • Фітатэрапія, пітное лячэнне мінеральнай вадой, кіслародныя кактэйлі.
  • Дыетатэрапія.
  • Кансультацыі урачоў: кардыёлаг, отарыналарынголаг, остэапат, рэабілітолаг, педыятр, дыетолаг, псіхолаг, урач фізікальнай тэрапіі, фізіятэрапеўт, стаматолаг, неўролаг.
  • Правядзенне абследавання і медыкаментознае лячэнне пры неадкладных станах.

Мэтавыя комплексныя праграмы:

  • Праграма агульнага аздараўлення, рэабілітацыі і адпачынку (уключае ў сябе некалькі напрамкаў: агульнае аздараўленне, лячэнне органаў дыхання, лячэнне органаў апорна-рухальнага апарата, органаў стрававання і дыхання).
  • Праграма для карэкцыі вагі пры залішняй масе цела.
  • Спецыялізаваная кардыялагічная праграма.
  • Праграма дзіцячай рэабілітацыі «Скаліёз».
  • Аздараўленчая праграма для часта хварэючых дзяцей.
  • СПА-праграма «Дасканаласць сілуэту» (з выкарыстаннем тэрмальных гразяў Isola di Ischia).
  • СПА-праграма «Дэтокс» (праграма детаксікацыі і памяншэння аб'ёмаў з выкарыстаннем італьянскай лячэбнай касметыкі).
  • СПА-праграмы аднаго дня для прыгажосці і адпачынку — «Здароўе», «Маладосць», «Прыгажосць».

Нумарны фонд. Санаторый размяшчаецца ў вышынным корпусе «Галоўны» і 2-х катэджах. Разлічаны на 220 месцаў. Нумары для пражывання: адна- і двухмесныя стандартныя нумары, двухпакаёвыя нумары катэгорыі «люкс». Усе нумары з выгодамі, абсталяваныя лядоўняй, тэлевізарам (вяшчанне мясцовых, беларускіх, расійскіх і інш. каналаў), у нумарах WiFi.

У санаторыі маюцца:

  • кінаканцэртная зала на 250 месцаў,
  • канферэнц-зала на 60 месцаў,
  • банкетная зала на 15 месцаў,
  • бібліятэка, відэатэка,
  • більярдная,
  • трэнажорная зала,
  • фітнес-зала,
  • гульнявыя пакоі,
  • пункт пракату ровараў,
  • сейфы для захоўвання,
  • паслугі аўтатранспарту,
  • ахоўная аўтастаянка,
  • для дзяцей — памяшканне для гуртковай працы.

У холе 1-га паверха 11-ці павярховага галоўнага корпуса знаходзіцца кіёск з таварамі першай неабходнасці.

Харчаванне: 5-разовае па заказным меню, уключаючы дыетычныя, вегетарыянскія стравы і спецыяльна распрацаваныя стравы для тых, хто посціць.

Магчымая арганізацыя мерапрыемстваў, заказ банкетаў.

Экскурсіі і забавы:

  • танцавальныя вечары,
  • дыскатэкі забаўляльныя праграмы для дзяцей і дарослых,
  • кіна-вечары,
  • караоке-вечары,
  • аглядная экскурсія па Рызе, шопінг-тур,
  • экскурсія ў рыжскі заапарк,
  • музей матора, этнаграфічны музей, Домскі сабор (Рыга),
  • гістарычны цэнтр і музей рыбакоў, Кемер (Юрмала),
  • экскурсіі па найпрыгажэйшых гарадах Латвіі (Сігулда, Рундале, Тэрветэ, Курземская Швейцарыя,
  • Экскурсіі ў Літву і Эстонію.
  • У Юрмале функцыянуе вядомы ва Усходняй Еўропе аквапарк «Ліву» з унікальным лазневым комплексам і мноствам водных забаў (знаходзіцца ў 2 км ад санаторыя).

Правілы разліковага часу заезду і выезду: З 1 кастрычніка 2015 года: заезд у санаторый пасля 14:00 першага дня, выезд да 12:00 апошняга дня. Час рэабілітацыі разлічваецца суткамі.


Паштовы адрас:
LV 2010, Латвійская Рэспубліка, г.Юрмала, пр.Булдуру, 4/8

Тэлефон:
(8 10 371) 660-14-102 - прыёмная
(8 10 371) 660-14-100 - рэгістратура

Факс:
(8 10 371) 677-51-354

Адрас электроннай пошты:
belarus-urmala@udp.gov.by

Старшыня праўлення:
Груздаў Аляксандр Сямёнавіч

Прыём грамадзян:
Панядзелак, серада

Інтэрнэт-сайт:
www.belorusija.lv

Размяшчэнне на карце:




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск