Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Санаторый «Беларусь», г. Ялта

Поўная назва:
Дзяржаўная медыцынская ўстанова «Санаторый «Беларусь» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

Санаторый «Беларусь» — круглагадовая кліматычная здраўніца, якая спецыялізуецца на лячэнні дарослых і бацькоў з дзецьмі. Медыцынскі профіль: хваробы органаў дыхання, хваробы вуха, горла, носа, сістэмы кровазвароту, у цёплы перыяд часу — хваробы скуры і падскурнай клятчаткі.

Дзяржаўная медыцынская ўстанова «Санаторый «Беларусь» размешчана ў курорце Місхор, на тэрыторыі маляўнічага парку — помніка садова-паркавага мастацтва пачатку ХХ стагоддзя. З тэрыторыі санаторыя адкрываецца панарама Паўднёвых схілаў Крымскіх гор, гары Ай-Петры і курорта Місхор ад мыса Ай-Тодар да Батарэйнага мыса на мяжы з Алупкай.

Прыродныя лячэбныя фактары. Місхор — кліматычны курорт з мяккім субтрапічным міжземнаморскім кліматам, надзейна абаронены ад ўварвання халодных паветраных мас галоўнай градой Крымскіх гор. Марскі купальны сезон доўжыцца з канца мая да трэцяй дэкады кастрычніка. Паветра насычана іёнамі соляў марской вады, фітанцыдамі вечназялёных хвойных дрэў. Усё гэта стварае непаўторнае спалучэнне натуральных прыродных фактараў, асабліва эфектыўных ў лячэнні хвароб органаў дыхання і сістэмы кровазвароту. У гразелячэнні выкарыстоўваецца лячэбная граь воз. Сакі (Крым).

Медыцынскі профіль. Профіль здраўніцы — лячэнне захворванняў органаў дыхання неспецыфічнай этыялогіі (асноўны профіль), хваробы вуха, горла, носа, сістэмы кровазвароту, у цёплы перыяд года — хваробы скуры і падскурнай клятчаткі, хваробы нырак і мочавыводных шляхоў.

Лячэбна-дыягнастычная база санаторыя. Лячэбна-дыягнастычныя кабінеты, у асноўным, размяшчаюцца ў асобным трохпавярховым лячэбным корпусе. Акрамя таго, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы праводзяцца ў будынку, размешчаным у цэнтры тэрыторыі санаторыя, дзе маецца трэнажорная зала і зала лячэбнай фізкультуры. Побач з будынкам — тэнісны корт, валейбольная пляцоўка, пляцоўка для правядзення ранішняй гігіенічнай гімнастыкі. Рэгулярна праводзіцца тэрэнкур па трох маршрутах, пешаходныя прагулкі, блізкі турызм.
У 750 метрах ад тэрыторыі санаторыя размешчаны пляж (4 карты на 500 месцаў) з медыцынскім комплексам, у якім размяшчаецца медыцынскі пункт, салярый.

Дыягнастычныя паслугі:
Функцыянальная дыягностыка (ЭКГ, спіраграфія, РЭГ, РВГ).
Клініка-дыягнастычная лабараторыя (клінічныя, біяхімічныя аналізы, аналіз гінекалагічнага мазка).
Ультрагукавыя даследаванні.

Лячэбна-рэабілітацыйныя паслугі:
Электралячэнне (гальванізацыя і лекавы электрафарэз, УВЧ-тэрапія, ДМВ-тэрапія, індуктатэрмія, ультрагукавая тэрапія, ДДТ-тэрапія, СМВ-тэрапія, ампліпульс-тэрапія, д'арсанвалізацыя, магнітатэрапія);
Святлолячэнне (лазератэрапія, біяптронтэрапія, мясцовыя ультрафіялетавыя апраменьванні);
Лячэбныя ванны (лавандавыя, валяр’янавыя, размарынавыя, каштанавыя, пініментолавыя, дэрматалагічныя, мышачна-сустаўныя, жамчужныя, серныя);
Лячэбныя душы (струменевы, цыркулярны, узыходзячы, гідралазерны);
Гразелячэнне (гразевыя аплікацыі, гальвана-гразь);
Медыцынскі масаж (ручны, апаратны, гідрамасаж);
Інгаляцыйная тэрапія (з лекавымі рэчывамі, травой, мінеральнай вадой);
Фітатэрапія (кіслародныя кактэйлі, дэсерты, фітачаі);
Ароматэрапія;
Гідракалонатэрапія;
Рэфлексатэрапія;
Галатэрапія;
Сухія вуглякіслыя ванны;
Прэсатэрапія (лімфадрэнаж);
Гірудатэрапія;
ЛФК (індывідуальная, групавая, аквааэробіка, фітнес, УГГ, тэрэнкур, механатэрапія);
Лячэбная сауна (фінская, інфрачырвоная);
Стаматалагічная дапамога — праводзіцца тэрапеўтычнае лячэнне і аказанне неадкладнай стаматалагічнай дапамогі;
Псіхатэрапеўтычная дапамога — маецца кабінет псіхалагічнай разгрузкі, аказваюцца кансультацыйныя паслугі спецыяліста;
Отарыналарынгалагічная дапамога — аказваюцца кансультацыйныя паслугі спецыяліста, праводзяцца лячэбныя ЛОР-працэдуры;
Кансультацыі урача-алерголага-імунолага. Правядзенне заняткаў для хворых на бранхіяльную астму ў «Астма-школе».
Прымаюць спецыялісты: тэрапеўты, педыятры, псіхатэрапеўт, стаматолаг, отарыналарынголаг, рэфлексатэрапеўт, урач ультрагукавой дыягностыкі, алерголаг-імунолаг, пульманолаг, кардыёлаг.

Нумарны фонд: 5 спальных карпусоў агульнай ложкавай магутнасцю 366 месцаў. У карпусах № 1, 2, 4, 5 - адна, двух і трохмесныя нумары рознага ўзроўню камфортнасці з усімі выгодамі, абсталяваныя тэлевізарам, лядоўняй, кандыцыянерам. У корпусе №3 — усё двухмесныя паўднёвыя нумары з частковымі выгодамі. У холах ўсіх карпусоў і ў сталовай маецца WI-FI пакрыццё (бясплатна).

Харчаванне: 4-разовае па сістэме меню-замова, уключаючы харчаванне па лячэбных дыетах. Да паслуг адпачывальнікаў два абедзенныя залы: асноўны зала — на 400 месцаў і VIP-зала на 100 месцаў.

Інфраструктура: Забаўляльны комплекс санаторыя прапануе аматарам актыўнага адпачынку боўлінг-клуб, абсталяваны найноўшым абсталяваннем, цудоўную більярдную. У канферэнцзале магчымая арганізацыя і правядзенне семінараў і сімпозіумаў. Працуе караоке-бар. Па вечарах адпачывальнікаў запрашае 3D-кінатэатр, Маюцца дзіцячая гульнявая пляцоўка, тэнісны корт, спартыўная пляцоўка, бібліятэка, кінаканцэртная зала на 250 месцаў, сейфавые скрынкі для захоўвання каштоўнасцяў, паркоўка аўтатранспарту адпачывальнікаў на тэрыторыі санаторыя. Аказваюцца паслугі трансферу. Пляж санаторыя агульнай працягласцю больш за 175 метраў, дробнагалькавы, размешчаны на ахоўнай тэрыторыі. Адлегласць ад карпусоў да пляжу 650 — 950м. У летні час (з чэрвеня па верасень) функцыянуе канатная дарога ад санаторыя да пляжу. На пляжы добраўпарадкавана ценявая зона, маюцца кліматычны павільён, у якім размешчаны медпункт, служба выратавання на вадзе. Арганізаваны пракат парасонаў, лежакоў, водных ровараў. У летнія месяцы працуе кафэ.

Экскурсіі і забавы: уздым на канатнай дарозе на гару Ай-Петры, прагулкі па Сонечнай сцежцы, экскурсіі — да замка Ластаўчына гняздо, у Севастопаль, Херсонес, Бахчысарай, дэльфінарый, аквапарк (Сімеіз), Форас, Варанцоўскі, Лівадыйскі і Масандраўскі палацы, Нікіцкі батанічны сад, дэгустацыйныя туры і інш. Праводзяцца вечары адпачынку і дыскатэкі для дзяцей і дарослых.


Паштовы адрас:
298671, Крым, г.Ялта, п.г.т.Карэіз, Місхорскі спуск, 2

Тэлефон:
+7(3654) 24-44-09

Факс:
+7(3654) 24-44-50

Адрас электроннай пошты:
Koreiz@udp.gov.by

Дырэктар:
Філон Андрэй Міхайлавіч

Прыём грамадзян:
Серада з 8-00 да 12-00

Інтэрнэт-сайт:
www.belorussia-crimea.ru

Размяшчэнне на карце:




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск