![]()
Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ![]() |
||
![]() |
Рыбалка
Арганізацыя: Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Прыпяцкі» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вуджэнне практыкуецца галоўным чынам з лодкі ў егерскім суправаджэнні. Вуджэнне практыкуецца галоўным чынам з лодкі ў егерскім суправаджэнні.
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» даўно і заслужана знайшоў славу сапраўднага рыбацкага Эльдарада. Такой рыбалкі і багацця трафеяў няма больш нідзе ў Беларусі. Усяго на тэрыторыі парку жыве 37 відаў рыб з 40 (ці 92,5%) сустраканых у басейне Прыпяці. З драпежных рыб цікавасць для рыбакоў уяўляюць сом, судак, шчупак, жэрах, акунь, мянтуз, з карпавых — лешч, плотка, ноперка, галавень. З 3 відаў ярша, што насяляюць Прыпяць, найвялікіх памераў дасягае ёрш-насар, які найбольш шануецца рыбакамі для юхі. Найбольш часта ловяцца чырванапёрка, акунь, плотка, лін, часам — карасі: срабрысты і залацісты. Каштоўнай здабычай з'яўляецца асцярожны жэрах.
У нацыянальным парку «Прыпяцкі» галоўным чынам практыкуецца вуджэнне з лодкі ў егерскім суправаджэнні. Рыбацкія ўгоддзі нацыянальнага парку «Прыпяцкі» асабліва папулярныя ў прыхільнікаў трафейнага вуджэння. Сом нярэдка дасягае вагі больш 80 кг, трапляецца сазан звыш 10 кг, судакі і шчупакі — больш 15 кг, жэрах — звыш 6 кг, лешч — больш 4 кг.
Кантактная інфармацыя: ДПУ НП «Прыпяцкі», аддзел турызму +375 2350 570-17, +375 2350 570-15, +375 2350 570-18 |
|
Распрацавана ў Цэнтры інфармацыйных тэхналогій ГГУ Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь © 2019
|