Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Медыцынскае абслугоўванне

Арганізацыя: Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Амбулаторна-паліклінічнае абслугоўванне
Комплекснае медыцынскае абслугоўванне
Дыягнастычныя праграмы
Лячэнне ў стацыянары
Стаматалогія (тэл. 327-57-58)

Прапануем заключэнне дагавораў на бягучы каляндарны год па медыцынскіх праграмах:

 - амбулаторна-паліклінічнае абслугоўванне;

 - комплекснае медыцынскае абслугоўванне;

 - стаматалогія (тэл.: 327-57-58).


Аказваем платныя медыцынскія паслугі і прапануем заключэнне дагавораў па напрамках:

 - амбулаторна-паліклінічнае абслугоўванне для дарослых;

 - лячэнне ў стацыянары;

 - дыягностыка з выкарыстаннем найноўшых метадаў прамянёвай візуалізацыі (спіральная КТ, МРТ, ангіяграфія, мамаграфія, УГД, рэнтген-дыягностыка);

 - скрынінгавыя праграмы;

 - лабараторыя сну;

 - афтальмалогія;

 - стаматалогія;

 - найноўшыя рэабілітацыйныя праграмы.

Аказваюцца ўсе віды стацыянарнай дапамогі, у тым ліку інтэнсіўная тэрапія, лапараскапічная хірургія, дыягностыка і лячэнне на базе найноўшых тэхналогій.

Больш за 300 відаў дыягнастычных і лячэбных паслуг па 50 спецыяльнасцях.

Дагавор на амбулаторна-паліклінічнае абслугоўванне заключаецца толькі на амбулаторна-паліклінічную дапамогу, якая прадугледжвае дыягностыку, агляд вузкіх спецыялістаў і лячэнне ў паліклінічных умовах. Аказанне медыцынскіх паслуг у межах такога дагавора будзе ўдвая ніжэй комплекснага абслугоўвання.

Комплекснае абслугоўванне ўключае ў сябе амбулаторна-паліклінічнае абслугоўванне, лячэнне ў стацыянары і, пры неабходнасці, аказанне экстраннай дапамогі.

Акрамя гэтага, наш цэнтр, акцэнтуючы ўвагу на прафілактычным кірунку, распрацаваў праграмы першаснай штогадовай дыспансерызацыі, арыентаваныя, у першую чаргу, на супрацоўніцтва з прадстаўнікамі бізнес-асяроддзя. Кіраўніцтву кампаній і прадпрыемстваў прапануецца заключэнне дагавораў на медыцынскае абследаванне сваіх супрацоўнікаў. Такая форма супрацоўніцтва павінна зацікавіць прадстаўнікоў бізнесу, арыентаваных на актыўны лад жыцця, што патрабуе ўвагі да ўласнага здароўя. Тэхнічная абсталяванасць дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» адказвае самым высокім міжнародным стандартам, што дазваляе забяспечыць прадстаўнікам бізнэс-эліты годны ўзровень абслугоўвання.



Кантактная інфармацыя:

Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы:
+ 375 (017) 327 07 75

Аддзел пазабюджэтнай дзейнасці:
+ 375 (017) 226 05 96

Кабінет платных паслуг:
+ 375 (017) 328 64 64

Урачы-тэрапеўты платнага ўчастка:
+ 375 (017) 226 01 54







Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск