Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Распрацоўка і выраб упакоўкі з кардона

Арганізацыя: Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Беларускі Дом друку прымае заказы на выраб разнастайнай упакоўкі з КАРДОНУ і ПЭТФ-плёнкі для тавараў народнага спажывання.

Больш падрабязна азнаёміцца з цэнамі на прапанаваныя тавары можна запампаваўшы прэйскурант.

ПРЭЙСКУРАНТ цэн на тавары (у фармаце Word)

Кардонныя скрынкі — адзін з самых зручных відаў упакоўкі. Дзевяць тавараў з дзесяці ва ўсім свеце пакуюцца ў кардонную тару!

Практычна любая прадукцыя мае патрэбу ў адзенні. Адзенне для яе — гэта ўпакоўка. Дзякуючы ўпакоўцы дастаўка вашага тавару на склады, аптовыя базы і далей у рознічны гандаль будзе зручнай і бяспечнай, а захоўванне — надзейным.

Вонкава прывабная, стыльная і арыгінальная ўпакоўка здольная ператварыць любога пакупніка, які выпадкова набыў вашу прадукцыю, у яе пастаяннага спажыўца, а сумнае хаджэнне па крамах — у цікавую экскурсію ў дзіўны свет патрэбных і карысных рэчаў. Упакоўка, як вядома, не мае языка, але пра сваё змесціва, г.зн. пра тавар, распавядае пакупніку многае: і хто яго вырабіў, і з чаго, адрас вытворцы і тэрмін прыдатнасці. На ёй жа малюецца гандлёвы знак і лагатып фірмы. Цікавая форма скрынкі, нароўні з кідкім дызайнам, заўсёды прыцягне ўвагу спажыўца.




Калі вы:

· хочаце мець нестандартную ўпакоўку для свайго тавару,

· маеце патрэбу ў вырабе менавіта пробнай партыі ці невялікага тыражу ўпакоўкі,

· жадаеце дапрацаваць або ўнесці змены ў гатовы макет для вырашэння новых маркетынгавых задач,

· не жадаеце марнаваць грошы на выраб дарагога штампа,

то закажыце распрацоўку ўпакоўкі ў нас, і яна стане не проста скрынкай з КАРДОНУ для вашых тавараў, але набудзе новую якасць — стане пазнавальнай.

Спецыялісты Беларускага Дома друку распрацуюць канструкцыю скрынкі, улічваючы спецыфіку менавіта вашага тавару — яго форму, вагі, знешняга выгляду, а таксама меркаваных ўмоў транспарціроўкі, захоўвання і выкладкі на прылаўках ў гандлёвых кропках.

Для гэтага проста прынясіце нам вашу прадукцыю, і праз пару дзён зможаце атрымаць пілотны ўзор скрынкі, выразаны з КАРДОНУ на новым рэжучым плотары Kongsberg XL20. Вы ўбачыце выраб абсалютна такім жа, якім ён выйдзе ў прамысловай вытворчасці.

Акрамя таго, мы можам прапанаваць вам упакоўку не толькі з КАРДОНУ, але і празрыстай ПЭТФ-плёнкі. Гэта дазволіць пакупніку, не адчыняючы ўпакоўкі, убачыць яе змесціва. Можна замовіць у нас і камбінаваны варыянт упакоўкі, выкарыстоўваючы кардон і ПЭТФ-плёнку. Сёння шматлікія вытворцы аддаюць перавагу менавіта такому варыянту.

У нас рэалізаваны поўны цыкл вытворчасці &mdsh; распрацоўка канструкцыі, поўнакаляровы афсетны друк, лакіраванне любымі тыпамі лакаў, цісненне, высечка, склейка.

Кантактная інфармацыя:

Аддзел маркетынгу і збыту: (017) 202-00-90, Коктыш Анатоль Станіслававіч





Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск