Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Музей Прыроды

Арганізацыя: Турысцка-гандлёвы комплекс «Белавежская пушча» ДПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

3 кастрычніка 2009 года, у дзень святкавання 600-годдзя запаведнасці Белавежскай пушчы, быў адкрыты новы экалога-асветніцкі цэнтр з музеем прыроды. Музей адпавядае ўсім патрабаванням часу — прасторныя залы з прадстаўнікамі флоры і фаўны. У экспазіцыі прэзентавана гістарычная частка: гісторыя першых людзей, паляванняў, гісторыя знаходжання ў Белавежскай пушчы каралёў, цароў. Дасведчаныя экскурсаводы правядуць займальную экскурсію.

 

Ля ўваходу ў музейныя залы першым сустракае наведнікаў велізарны зубр. Менавіта зубр з'яўляецца знакам Белавежскай пушчы.

Еўрапейскі зубр з'яўляецца адным з найбольш старажытных жывёл сучаснай фаўны. Яшчэ ў сярэднія вякі зубры насялялі вялікую частку Еўропы. Але, па меры вынішчэнні лясоў і ператварэння натуральных земляў у культурныя палі і пашы, тэрыторыя распаўсюду зубра паступова звужалася. Жывёлы сталі шукаць сховішчы ад чалавека, і адным з іх стала Белавежская пушча. З тых часоў зубры і пушча — паняцці неаддзельныя. Але, тым не менш, пасля Першай сусветнай вайны зубры знаходзіліся на мяжы знікнення. Іх вольная папуляцыя была цалкам вынішчана і жывёлы заставаліся толькі ў заапарках і заасадах. Толькі дзякуючы карпатлівай працы навукоўцаў атрымалася вярнуць гэты від у прыроду і аднавіць пагалоўе лясных гігантаў. Цяпер у свеце налічваецца ўжо больш 3000 асобін зуброў. На тэрыторыі беларускай часткі Белавежскай пушчы колькасць гэтых старажытных волатаў складае каля 400 асобін.

 

Менавіта з прыбыццём зубра, якога клікалі Пугінал, і яшчэ чатырох асобін зуброў пачалося адраджэнне зубрынай папуляцыі на беларускім баку Белавежскай пушчы. Кожны зубр тады меў імя. Імёны зуброў, якія нарадзіліся ў Польшчы, пачыналіся з літары «П», у Беларусі — з літары «Б». Пугінал быў даволі прыгожай жывёлай, якая дасягнула пры жыцці амаль максімальных памераў і вагі цела — амаль двухметровай вышыні і вагі 1200 кг. Але ён з'яўляўся гібрыдам паміж каўказскай і белавежскай лініямі зуброў. Пасля яго нашчадкі былі пераселены ў іншыя запаведнікі, а ў пушчы сталі разводзіць толькі зуброў белавежскай лініі.

У будынку музея прыроды знаходзіцца сувенірная крама, дзе Вы можаце набыць падарункі і сувеніры.

У экалога-асветніцкім цэнтры з музеем прыроды знаходзіцца канферэнц-зала. Канферэнц-зала адпавядае ўсім патрабаванням часу — прасторная зала разлічаная на 140 месцаў. Зала абсталяваная відэапраектарам з экранам, ноўтбукам, мікрафонамі, прэзідыумам. Побач з канферэнц-залай знаходзіцца сумежнае памяшканне для арганізацыі кава-паўзаў.

Больш падрабязна азнаёміцца з цэнамі на паслугі можна спампаваўшы прэйскурант.

ПРЭЙСКУРАНТ ПАСЛУГ (у фармаце Excel)

Кантактная інфармацыя:

ДПУ Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

225063, в. Каменюкі, Камянецкі р-н, Брэсцкая вобл., Рэспубліка Беларусь
Прыёмная 8–10–375–1631-56-1-69, факс 8–10–375–1631-56-6-56
Лясны аддзел 8–10–375–1631-56-7-75
Навуковы аддзел 8–10–375–1631-56-3-96

Турыстычны аддзел:
Прыём заяў на экскурсійнае абслугоўванне (тэл/факс) 8–10–375–1631-56-3–98
Прыём заяў на браніраванне месцаў у гасцінічным комплексе 8–10–375–1631–56–2–00
e-mail: beltour07@mail.ru

Паляўнічы аддзел: тэл. 8–10–375–1631-56-7-48






Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск