Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва

Поўная назва:
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:
    Асноўным прадметам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца:
  • у галіне планавання:
    • распрацоўка доўгатэрміновых і кароткатэрміновых планаў асваення інвестыцый у асноўны капітал;
  • у галіне асваення будаўнічай пляцоўкі:
    • падрыхтоўка дакументаў, неабходных для перадачы зямельнага ўчастка для будаўніцтва, дазвольнай дакументацыі, падача ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган адпаведнай заявы;
    • збор тэхнічных умоў на інжынерна-тэхнічнае забеспячэнне аб'екта будаўніцтва;
    • стварэнне геадэзічнай разбівачнай асновы для будаўніцтва аб'екта;
  • у галіне забеспячэння праектна-каштарыснай дакументацыяй і арганізацыі будаўніцтва:
    • падрыхтоўка сумесна з праектнымі арганізацыямі задання на праектаванне ва ўстаноўленым парадку;
    • выдача праектным арганізацыям зыходных дадзеных для распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі;
    • заключэнне дагавораў падраду на выкананне праектных, пошукавых і іншых работ, а пры неабходнасці — на выкананне работ па абследаванні будынкаў і збудаванняў;
    • забеспячэнне экспертызы і перазацвярджэння праектна-каштарыснай дакументацыі, а таксама пры неабходнасці яе карэкціроўкі;
    • забеспячэнне ажыццяўлення аўтарскага нагляду;
    • забеспячэнне каардынацыі дзейнасці ўдзельнікаў будаўнічай дзейнасці;
    • агляд схаваных работ, прыёмка выкананых работ, этапаў работ па будаўніцтве і прамежкавая прыёмка адказных канструкцый з афармленнем актаў усталяванай формы;
  • у галіне тэхнічнага нагляду за будаўніцтвам:
    • ажыццяўленне кантролю за адпаведнасцю праектна-каштарыснай дакументацыі, тэхнічным нарматыўным прававым актам выкананых будаўніча-мантажных работ, ужытых канструкцый, вырабаў, матэрыялаў;
    • улік аб'ёмаў і кошту прынятых работ і аплачаных будаўніча-мантажных работ;
    • кантроль наяўнасці і правільнасці вядзення першаснай выканаўчай, тэхнічнай дакументацыі;
    • кантроль выканання будаўніча-мантажнымі арганізацыямі указанняў і прадпісанняў аўтарскага нагляду, органаў дзяржаўнага будаўнічага нагляду, а таксама тэхнічнага нагляду заказчыка, выдадзеных у ходзе праверак аб'ектаў, якія будуюцца;
  • у галіне фінансавання, уліку і справаздачнасці:
    • своечасовае складанне, ўзгадненне з падрадчыкам і падпісанне графіка плацяжоў з разбіўкай па крыніцах фінансавання з улікам авансаў, якія прадастаўляюцца, прадугледжаных заканадаўствам і дагаворам будаўнічага падраду;
    • разгляд паданых падрадчыкам даведак, актаў выкананых работ, падпісанне іх і правядзенне разлікаў за выкананыя работы;
    • арганізацыя і вядзенне бухгалтарскага ўліку па аб'екце будаўніцтва, падрыхтоўка неабходных статыстычных дадзеных паводле вызначанага парадку прадстаўлення статыстычнай справаздачнасці, звязанай з будаўніцтвам аб'екта і выкананнем заключаных дагавораў;
  • у галіне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння:
    • заключэнне дагавораў на пастаўку канструкцый, матэрыялаў, вырабаў, абсталявання і інвентару і перадача іх падрадчыку ў адпаведнасці з графікам гэтай перадачы, калі іх пастаўка ўскладзена на заказчыка ў адпаведнасці з дамовай будаўнічага падраду, і ажыццяўленне камплектацыі аб'ектаў будаўніцтва гэтым абсталяваннем і матэрыяламі;
    • ажыццяўленне прыёмкі, уліку абсталявання і матэрыялаў, пастаўка якіх забяспечваецца заказчыкам;
    • правядзенне перадмантажнай рэвізіі абсталявання і своечасовая перадача падрадчыку абсталявання, якое падлягае мантажу, у адпаведнасці з графікам;
  • у галіне прыёмкі завершаных будаўніцтвам аб'ектаў:
    • фарміраванне і кіраўніцтва працай прыёмачнай камісіі па скончаных будаўніцтвам аб'ектах або выкананых будаўнічых працах, апавяшчэнне членаў прыёмачнай камісіі аб удзеле іх у працы прыёмачнай камісіі;
    • перадача прыёмачнай камісіі неабходных дакументаў, прадугледжаных заканадаўствам, у тым ліку тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі;
    • арганізацыя і забеспячэнне перадачы закончанага будаўніцтвам аб'екта эксплуатацыйнай арганізацыі.

    Прадпрыемства ажыццяўляе наступныя віды эканамічнай дзейнасці:
  • падрыхтоўка да продажу нерухомай маёмасці;
  • купля і продаж ўласнай нерухомай маёмасці;
  • здача ў наём уласнай нерухомай маёмасці;
  • кіраванне нерухомай маёмасцю;
  • дзейнасць у галіне архітэктуры, інжынерныя паслугі.

Паштовы адрас:
220600, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул.К.Маркса, 16

Тэлефон:
+375 (17) 220-21-76

Факс:
+375 (17) 220-20-88

Адрас электроннай пошты:
guks@udp.gov.by

Начальнік:
Галін Яўген Барысавіч

Прыём грамадзян:
Кожная апошняя серада месяца з 14.00 да 20.00, кабінет 34

Інтэрнэт-сайт:
www.gyks.by




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск