Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Беларускі інстытут будаўнічага праектавання

Поўная назва:
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі інстытут будаўнічага праектавання» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

РУП «Беларускі інстытут будаўнічага праектавання» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (далей па тэксце — інстытут) з'яўляецца праектнай арганізацыяй Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па жыллёва-грамадзянскім і вытворча-прамысловым праектаванні.

Інстытут створаны загадам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2009г. №111 у выніку рэарганізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Рамонтна-будаўнічы трэст Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі інстытут будаўнічага праектавання» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зарэгістравана рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта 2 ліпеня 2009 г. №0171054 і ўключана ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў за №191172506.

Асноўнымі напрамкамі ў працы інстытута з'яўляюцца:

  • комплекснае праектаванне аб'ектаў жыллёва-грамадзянскага і вытворчага прызначэння з выкананнем функцый генеральнага праекціроўшчыка;
  • распрацоўка дызайнерскіх рашэнняў розных аб'ектаў — дызайнканцэпцыi, інтэр'еры, ландшафт;
  • кансалтынгавыя паслугі, аказанне кансультацыйных паслуг па распрацоўцы сістэм менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных стандартаў, выкананне функцый па ўкараненні сістэм якасці на аснове міжнародных стандартаў ІСО серыі 9001;
  • работы па сертыфікацыі прадукцыі, работ (паслуг), правядзенне выпрабаванняў, падрыхтоўка тэхнічных сведчанняў, адзнака тэхнічнай кампетэнтнасці выпрабавальных падраздзяленняў;
  • работы ў сферы экалогіі і энергазберажэння — падбор і ўкараненне энергазберагальнага абсталявання і сістэм кіравання, экалагічныя пашпарты, выкананне разлікаў па экалогіі і інш.;
  • комплекснае праектаванне ў галіне жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва;
  • інфармацыйнае абслугоўванне, збор зыходных дадзеных, ажыццяўленне аўтарскага нагляду.

Дзейнасць інстытута забяспечана дзеючым спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) Рэспублікі Беларусь №02250 / 0004291 на права ажыццяўлення дзейнасці «Праектаванне і ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў I і II узроўняў адказнасці і правядзенне інжынерных пошукаў для гэтых мэтаў», выдадзеных Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь 10.08.2009 , тэрмінам дзеяння па 2014/08/09.

Інфармацыя аб вытворча-тэхнічным патэнцыяле інстытута

Кваліфікаваныя і вопытныя спецыялісты інстытута ў сваёй практыцы абапіраюцца на сучасныя дасягненні, пачынаючы ад архітэктурна-мастацкіх канцэпцый і заканчваючы сучаснымі тэхналогіямі іх рэалізацыі.

Інстытут абсталяваны электронна-вылічальнай тэхнікай &madsh; больш за 120 персанальных камп’ютараў, лакальная вылічальная сетка, сучасныя прылады ўводу і вываду інфармацыі, праграмнае забеспячэнне, інжынерныя лічбавыя сістэмы, сканеры, прынтары і плотары.

Выкарыстанне сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай і інфармацыйнай базы дазваляюць інстытуту ісці ў нагу з часам, гарантуючы якасць і канкурэнтаздольнасць прынятых рашэнняў, звязаных з размяшчэннем, праектаваннем, будаўніцтвам і ўводам аб'ектаў у эксплуатацыю.

Усведамляючы важнасць энергазберажэння інстытут развівае напрамак дзейнасці па праектаванні ў галіне энергазберажэння і экалогіі. Вялікая ўвага надаецца распрацоўцы эфектыўных метадаў і сродкаў мадэрнізацыі існуючых будынкаў, выкарыстанні сучасных матэрыялаў пры праектаванні новых будынкаў, прымяненні дэцэнтралізаваных крыніц энергазабеспячэння.

Наяўнасць у структуры інстытута падраздзяленняў рознай спецыялізацыі і напрамкаў праектавання дазваляе прадстаўляць заказчыку шырокі спектр паслуг — ад аналізу горадабудаўнічай сітуацыі, тэхніка-эканамічнай ацэнкі праектаванага аб'екта з наступнай распрацоўкай эскізных прапаноў, рабочых чарцяжоў і каштарысаў усіх раздзелаў праекта, неабходных узгадненняў і праходжання экспертызы да вядзення аўтарскага нагляду за будаўніцтвам і ўводам у эксплуатацыю як новых, так і існых будынкаў, што рэканструююцца або рамантуюцца, і збудавання іх комплексаў з інжынернай інфраструктурай і добраўпарадкаваннем тэрыторый.

Праектная дакументацыя на будаўніцтва аб'ектаў распрацоўваецца, як правіла, у дзве стадыі. Пры двухстадыйным праектаванні — архітэктурны і будаўнічы праект, пры аднастадыйным — будаўнічы праект з выдзеленай зацвярджальнай архітэктурнай часткай.

У абгрунтаваных выпадках па рашэнні заказчыка і распрацоўшчыка архітэктурны праект можа распрацоўвацца не ў поўным складзе раздзелаў, а толькі тыя раздзелы, рашэнні якіх патрабуюць дадатковай дэталізацыі перад распрацоўкай будаўнічага праекта. Склад і змест раздзелаў архітэктурнага і будаўнічага праекта могуць ўдакладняцца заказчыкам і распрацоўшчыкам пры заключэнні дамовы і складанні заданні на праектаванне.

Карэкціроўкі праектаў, звязаныя з увядзеннем у дзеянне новых нарматыўных дакументаў, а таксама выкліканыя ўдакладненнямі і дапаўненнямі тэхнічных рашэнняў, выяўленымі ў працэсе вядзення аўтарскага нагляду за будаўніцтвам або па жаданні заказчыка, што вядуць да змены канструктыўных рашэнняў або замены абсталявання больш прагрэсіўным, адбываюцца на падставе задання заказчыка з улікам фактычнага стану будаўніцтва.

Перадпраектная падрыхтоўка — аналіз замовы на праектаванне і спадарожных дакументаў, вывучэнне аналагаў, падбор праграмнага забеспячэння нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі і архітэктурных матэрыялаў.

Інстытут ажыццяўляе кансультаванне арганізацый усіх формаў уласнасці па пытаннях распрацоўкі, укаранення, функцыянавання і сертыфікацыі сістэм менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2001 «Сістэма менеджменту якасці. Патрабаванні».

Служба сертыфікацыі і выпрабаванняў «БелСертыфiкат»

Сфера дзейнасці: будаўнічыя матэрыялы і вырабы, мэбля, прадукцыя лёгкай прамысловасці, харчовая прадукцыя, сельскагаспадарчая прадукцыя, касметычная прадукцыя, цацкі, тара, упакоўка і інш.

    Віды выконваемых работ:
  • рэгістрацыя дэкларацый;
  • сертыфікацыя прадукцыі;
  • сертыфікацыя работ (паслуг);
  • выдача тэхнічных пасведчанняў;
  • ацэнка сістэмы вытворчага кантролю;
  • распрацоўка і ўкараненне сістэм менеджменту якасці;
  • выпрабаванні.

Паштовы адрас:
220088, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Смаленская, 15

Тэлефон:
+375 (17) 226-42-12

Факс:
+375 (17) 226-42-11

Адрас электроннай пошты:
bisp@udp.gov.by

Дырэктар:
Варанец Сяргей Леанідавіч

Прыём грамадзян:

Дырэктар Варанец С.Л.

першая серада кожнага месяца

з 8:00 — 11:00

Намеснік дырэктара Шостак І. І.

другі і чацвёрты чацвер кожнага месяца

з 8:00 — 11:00

Намеснік дырэктара

першы і трэці аўторак кожнага месяца

з 8:00 — 11:00

Папярэдні запіс у сакратара-рэферэнта Тарасевіч І.М., кабінет №18


Інтэрнэт-сайт:
www.bisp.by




вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск