Кірунак дзейнасці:
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (РУП) «Беларускія латарэі» створана з мэтай выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 1998 года №6 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні латарэйнай дзейнасці» і ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 1999 №1089 «Аб мерах па развіцці латарэйнай дзейнасці».
РУП «Беларускія латарэі» заснавана ў верасні 1999 года. Заснавальнік – Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Асноўны від дзейнасці прадпрыемства ? арганізацыя і правядзенне рэспубліканскіх і мясцовых латарэй.
Ліцэнзія на ажыццяўленне дзейнасці па арганізацыі і правядзенні рэспубліканскіх і мясцовых латарэй выдадзена Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Пры ўзаемадзеянні з Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрствамі, аблвыканкамамі і гарвыканкамамі за перыяд дзейнасці прадпрыемства заснаваныя і ў цяперашні час праводзяцца 30 латарэй розных відаў:
- камбінаваныя («Ваша лато», «Пяцёрачка», «Святочная», «Вялікія грошы»),
- тыражныя («Скарбніца», «За бяспеку», «Сталіца», «Мiласэрнасць» і інш.),
- імгненныя («Міг поспеху», «Зігзаг поспеху», «Ваш шанец», «Славянка» і інш.).
Латарэйныя білеты можна набыць у рэалізатараў РУП «Беларускія латарэі», а таксама ў буйных гандлёвых цэнтрах, у кіёсках і аддзяленнях РУП «Белпошта», РУП «Белсаюздрук», КУП «Мінсктранс», у аддзяленнях АСБ «Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і г.д.
Грашовыя сродкі ад правядзення латарэй накіроўваюцца на найважнейшыя сацыяльныя праграмы ў рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты.
Для рэалізацыі латарэй у рэгіёнах Рэспублікі Беларусь дзейнічаюць аддзелы РУП «Беларускія латарэі» па абласцях.
Упраўленне маркетынгу і рэкламы
г. Мінск, вул. Кальварыйская, 1 оф. 607
Тэл.: +375 17 226 43 24
Аддзел па Віцебскай вобласці:
210026, г. Віцебск, вул. Суворава, 8
Тэл.: (0212) 36-09-67
Аддзел па Гродзенскай вобласці:
230029, г. Гродна, вул. Горкага, 49
Тэл.: (0152) 77-02-43
Аддзел па Гомельскай вобласці:
246000, г. Гомель, вул. Пушкіна, 11
Тэл.: (0232) 70-35-12
Аддзел па Магілёўскай вобласці:
212030, г. Магілёў, вул. Ленінская, 16а
Тэл.: (0222) 22-38-22
Аддзел па Брэсцкай вобласці:
224016, г. Брэст, вул. Гогаля, 75, оф. 506
Тэл.: (0162) 23-14-02