Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Слуцкія паясы

Поўная назва:
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы»

Кірунак дзейнасці:

Слуцкая фабрыка мастацкіх вырабаў — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў мастацкіх промыслаў Беларусі. Размешчана яна ў старажытным, амаль дзевяцісотгадовым, летапісным Случеску, які здаўна славіўся майстэрскімі рамеснікамі. Выдатная старонка ў гісторыю Слуцка была ўпісана ў другой палове XVIII-першай палове XIX стагоддзяў, калі на мануфактуры, якая належала Радзівілам, была наладжана вытворчасць паясоў. Пасля гэтыя паясы атрымалі назву «слуцкія». Пад кіраўніцтвам Яна Маджарскага армянскага майстра з Стамбула, а пазней яго сына Леа Маджарскага, Слуцкая мануфактура або, як яе называлі «персіярня», выпускала ў год каля 200 паясоў найтонкай працы. З шаўковых, сярэбраных і залатых нітак рукамі мастакоў і рамеснікаў-ткачоў ствараліся сапраўдныя шэдэўры.

У 30-х гадах XX стагоддзя ў горадзе Слуцку была створана арцель, якая аб'ядноўвала ткачых і вышывальшчыц, якія валодалі прыёмамі традыцыйнага народнага рамяства. У 1960 арцель была рэарганізавана ў Слуцкую фабрыку мастацкіх вырабаў. У цяперашні час Слуцкая фабрыка мастацкіх вырабаў спецыялізуецца на выпуску тканых, вышытых, швейных вырабаў. Гэта пакрывалы, пледы і разнастайныя камплекты — для гасцінай, кухні, дачы, абрусы і сурвэткі, пасцельная і сталовая бялізна, жаночае і мужчынскае адзенне з лёну. Розныя сувенірныя вырабы: лялькі, нацыянальная вопратка, паясы, ручнікі і дэкаратыўныя дарожкі, пано. Важнае месца ў дзейнасці Слуцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў займае вытворчасць паўшарсцяных пражы і ваціну. Сучаснае абсталяванне дазваляе выпускаць прадукцыю высокай якасці. Тканыя вырабы, як правіла, ствараюцца ўручную. У ткацкім цэху, як калісьці ў сялянскай хаце, стаяць ручныя ткацкія станкі — «кросны». Разнастайнасць малюнкаў і каляровых спалучэнняў у народным стылі — адметныя прыкметы тканін Слуцкай фабрыкі. Прыхільнасць нацыянальнай традыцыі не перашкаджае мастакам фабрыкі надаваць сваім вырабам сучаснае гучанне. Традыцыйнае яны ўмеюць пераканаўча спалучаць з новым. Рытмы і прапорцыі узораў, колеравая гама вырабаў распрацоўваецца з улікам сучаснай моды, афармлення жылля, нашых сённяшніх уяўленняў аб прыгожым.

Вырабы Слуцкай фабрыкі нязменным попытам карыстаюцца ў пакупнікоў, якіх прыцягвае магчымасць набыць не проста патрэбную ў побыце рэч, але унікальны прадмет народнага мастацтва, створаны добрымі і ўмелымі рукамі майстроў.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці слуцкіх паясоў і развіцця нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012-2015гг. на прадпрыемстве была скончана рэканструкцыя вытворчага корпуса па вул. М.Багдановіча, 8. Створана новая вытворчасць па вырабе копій і аналагаў слуцкіх паясоў, адкрыты музей гісторыі слуцкіх паясоў, кафэ «Стары горад», гандлёвы аб'ект «Сувенірная крама».

Нягледзячы на тое, што паўтарыць твор мастацтва вельмі складана, на прадпрыемстве адноўлена унікальная тэхналогія вытворчасці слуцкіх паясоў. Сакрэты майстэрства ткачоў скрупулёзна вывучаны, даследаваны мастацкія асаблівасці паясоў, матэрыялы, з якіх вырабляліся ХVIII стагоддзі.

Сёння мы можам прапанаваць копіі вырабаў, сувеніры і мастацкія стылізацыі. Пры вытворчасці пояса выкарыстоўваецца натуральны шоўк, ніткі з утрыманнем золата і срэбра, а таксама нітка «ізамет» і поліэстэр металік. Даўжыня паясы 3,5 метра, шырыня — 33 сантыметры.

Адноўленыя копіі паясоў могуць выкарыстоўвацца ў прадстаўніцкіх мэтах, пры стварэнні музейнага або прыватнага інтэр'еру, а таксама ў гістарычных рэканструкцыях.


Паштовы адрас:
223610, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г.Слуцк, вул.Тутарынава, 16

Тэлефон:
+375 (1795) 45-280
+375 (1795) 45-492
+375 (1795) 45-413

Факс:
+375 (1795) 45-477

Адрас электроннай пошты:
slpoyas@udp.gov.by

Дырэктар:
Тарасава Ларыса Іванаўна

Прыём грамадзян:
Штодня з 10.00 да 15.00

Інтэрнэт-сайт:
www.slutskiepoyasa.by




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск