Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў

Поўная назва:
Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў»

Кірунак дзейнасці:

Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў уваходзіць у дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб'яднанне «Белмастацпромыслы» і спецыялізуецца на выпуску швейных вырабаў, сталовых і пасцельных камплектаў, упрыгожаных вышыўкай, вырабах мастацкай вязкі і прадукцыі народных мастацкіх промыслаў з саломы і льновалакна.

Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў была створана 01.10.1960 на базе вышывальнай арцелі імя Н.К.Крупскай у адпаведнасці з Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў БССР №497 ад 1960/09/06.

Сувенірная прадукцыя фабрыкі рэгулярна дэманстравалася на выставах і кірмашах розных узроўняў:

  • 1967 год — Манрэаль (Канада) — Сусветная выстава;
  • 1970 год — Осака (Японія) — Сусветная выстава;
  • 1967 год — Лейпцыг (Германія) — Міжнародная выстава;
  • 1970 год — Санцьяга (Чылі);
  • 1972 год — Мілан (Італія);
  • 1973 год — Брно (ЧССР).

Не стаяць на месцы і тэхналагічныя прыёмы вытворчасці сувенірных вырабаў. Зараз на фабрыцы ажыццяўляецца адбельванне саломы для таго, каб надаць вырабам яркасць і бляск, для вытворчасці каркасаў лялек выкарыстоўваецца дрот і кардон, для галовак лялек — драўляныя шарыкі.

Беларускі лён і саломка нясуць у сабе цяпло, нацыянальны каларыт.

Вырабы ствараюцца індывідуальна, у кожны выраб укладваецца цяпло чалавечых рук і часціца душы майстра.

Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў ў 1997 годзе была ўзнагароджана прызам «Залаты Меркурый» з уручэннем міжнароднага сертыфіката. На аснове адзнак французскіх экспертаў і па выніках аналізу комплексу статыстычных даных — прызам «ГРАНПРЫ» і прызам «Імкненне да якасці».


Паштовы адрас:
212030, Рэспубліка Беларусь, г.Магілёў, вул.К.Маркса, 20

Тэлефон:
+375 (222) 22-56-27

Факс:
+375 (222) 22-51-38

Адрас электроннай пошты:
mogfhi@udp.gov.by

Дырэктар:
Ярошкін Уладзімір Анатольевіч

Інтэрнэт-сайт:
www.suvenir.by/fabriki-obedineniya/




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск