Кірунак дзейнасці:
На сённяшні дзень наша фабрыка вырабляе найшырэйшы спектр сталовай і пасцельнай бялізны з мастацкай вышыўкай. Сярод іх: камплекты чайныя, камплекты сталовыя, абрусы, дарожкі, сурвэткі, ручнікі, камплекты пасцельнай бялізны (еўра, 1,5-спальныя, 2-спальныя), вырабы ручнога ткацтва — камплекты чайныя тканыя, абрусы, сурвэткі, ручнікі.
Асноўную сыравіну — лён Аршанскага льнокамбіната. Вышывальная нітка — «Эмбра-Н» Бяльгійскай фірмы «BST». Колер, памер і форма абрусаў і сурвэтак — любая (круг, авал з любым радыусам закруглення). Пры вытворчасці шырока ўжываецца: вышыўка гладдзю, бісерам, валікам, насыпам, засціл.
Вырабляецца машынная і ручная мярэжка, рышэлье, аплікацыя.
З ільняной пражы на ручных ткацкіх станках (кроснах) вырабляюцца ручнікі, абрусы, парцьеры.
Магчымая вышыўка пад заказ любога малюнка, лагатыпа. Мастакі пастаянна працуюць над пашырэннем мадэльнага шэрагу сталовай і пасцельнай бялізны.
Распрацавана каля 2000 мадэляў. Выпускаецца пасцельная бялізна еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх памераў.
Фабрыка таксама спецыялізуецца на вытворчасці швейных вырабаў — паліто жаночыя, курткі мужчынскія і жаночыя, спецадзенне.
Прадпрыемства вырабляе рэкламную і сувенірную прадукцыю: вымпелы, гербы гарадоў, сімволіку прадпрыемстваў і арганізацый, сцягі і г.д. Якасць гарантавана ужываннем раскройного абсталявання «Kuris» (Германія), швейнага — «Juki» (Японія), вышывальнага — «Tajima» (Японія).