Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Дыпсэрвіс

Поўная назва:
Дзяржаўная ўстанова «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці «Дыпсэрвіс» з'яўляецца рашэнне комплексу пытанняў, звязаных з забеспячэннем на належным узроўні функцыянавання дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.

«Дыпсэрвіс» аказвае дыпламатычным прадстаўніцтвам, консульскім установам, прадстаўніцтвам міжнародных арганізацый і замежным кампаніям паслугі па падборы будынкаў і памяшканняў для размяшчэння офісаў, арэндзе жылых памяшканняў, падбору зямельных участкаў для ўзвядзення будынкаў прадстаўніцтваў.

У апошнія гады актывізавана дзейнасць «Дыпсэрвіс» у галіне турыстычных і культурна-пазнавальных паслуг, азнаямлення дыпламатаў з гістарычнай спадчынай Беларусі і дасягненнямі беларускага народа.

Арганізацыя прыёму і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйных дэлегацый вышэйшага дзяржаўнага ўзроўню таксама з'яўляецца важным напрамкам дзейнасці «Дыпсэрвіс».

У 2014 годзе быў адкрыты «Dipservice Hall», які на сённяшні дзень з'яўляецца адной з самых папулярных пляцовак для правядзення дыпламатычных прыёмаў, канферэнцый і дзелавых сустрэч.


Сайт «Dipservice Hall»

Разам з тым, «Дыпсэрвіс» прадстаўляе арганізацыям і прыватным асобам наступныя паслугі:
  • Арэнда памяшканняў у «Dipservice Hall» па зав. Вайсковым, 4 у г. Мінску.
  • Паслугі комплексаў «Крылова» і «Сцяпянка»:
    • пражыванне ў будынках і гасцініцы;
    • арэнда банкетнай залы, альтанак, барбекю;
    • паслугі лазні, трэнажорнай залы, тэніснага корта, більярда;
    • пракат веласіпедаў, водных веласіпедаў, лодак, мангалаў, шатра;
    • уборка памяшканняў.
  • Паслугі пральні.
  • Арэнда офісных памяшканняў, асфальтаваных пляцовак.
  • Арэнда легкавых і грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, трактароў, пагрузчыкаў, аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння.
  • Пражыванне ў катэджах VIP-узроўню.

Паштовы адрас:
220029, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Куйбышава, 16

Тэлефон:
+375 (17) 210-12-31

Факс:
+375 (17) 284-49-23

Адрас электроннай пошты:
dip@udp.gov.by

В.а. начальніка:
Юдзін Максім Барысавіч

Прыём грамадзян:

Прозвішча, імя, пасада кіраўніка

Час прыёму

Месца прыёму

ЮДЗІН Максім Барысавіч, в.а. начальніка «Дыпсэрвіс»

Аўторак
15.00-16.00

Кабінет №209

ЗІНЧАНКА Сяргей Валер'евіч, намеснік начальніка "Дыпсэрвіс"

Чацвер
17.00-18.00

Кабінет №202

САКАЛОЎСКАЯ Таццяна Іванаўна, начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення - галоўны бухгалтар

Пятніца
08.00–09.00

Кабінет №205


Прыём адбываецца па папярэднім запісе па тэлефонах:
(017) 210-12-31 – Арцюх Алена Уладзіміраўна
(017) 210-17-58 - Валадкевіч Алена Міхайлаўна


Інтэрнэт-сайт:
www.dipservice.by




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск