Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне

Поўная назва:
Дзяржаўная ўстанова «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

Дзяржаўная ўстанова «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было створана ў мэтах належнага кіравання дзяржаўнай уласнасцю. З 1994 г. абслугоўвае адміністрацыйныя будынкі ў сталіцы і абласных цэнтрах, дзе размяшчаюцца органы дзяржаўнага кіравання, Адміністрацыя Прэзідэнта, Савет Міністраў, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, Савет бяспекі, Камітэт дзяржаўнага кантролю, міністэрствы, дзяржкамітэты і іншыя цэнтральныя органы кіравання Рэспублікі Беларусь. Цесна ўзаемадзейнічае з падраздзяленнямі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама з органамі кіравання рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўню, арганізацыямі і прадпрыемствамі розных формаў уласнасці.

Забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне каля 400 будынкаў і збудаванняў рэспубліканскай уласнасці, размяшчае рэспубліканскія органы кіравання, ажыццяўляе бесперабойную і якасную працу сродкаў сувязі і камп'ютарных сістэм Прэзідэнта і вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, а таксама рамонт, эксплуатацыю і захаванасць будынкаў і збудаванняў. Здае ў арэнду памяшканні ў адміністрацыйных будынках сталіцы і абласных цэнтраў.

Шматпрофільная і адказная дзейнасць ажыццяўляецца спецыялізаванымі падраздзяленнямі, калектыў якіх налічвае больш за 2 тысячы чалавек.


Паштовы адрас:
220010, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул.Мяснікова, 37

Тэлефон:
+375 (17) 222-33-13

Факс:
+375 (17) 222-44-42

Адрас электроннай пошты:
ghu@udp.gov.by

Начальнік:
Круглянін Уладзімір Станіслававіч

Прыём грамадзян:
па аўторках з 16.00 да 20.00 па папярэднім запісе.

Інтэрнэт-сайт:
www.ghu.by




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск