Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Вытворча-гандлёвы і гасцінічны комплекс «Кастрычніцкі»

Поўная назва:
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Вытворча-гандлёвы і гасцінічны комплекс «Кастрычніцкі» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:
  • аказанне паслуг рэстаранамі;
  • аказанне паслуг кафэ, барамі;
  • аказанне паслуг сталовымі;
  • пастаўка гатовай ежы;
  • рознічны гандаль у неспецыялізаваных крамах пераважна харчовымі прадуктамі, уключаючы напоі, і тытунёвымі вырабамі;
  • рознічны гандаль алкагольнымі напоямі;
  • рознічны гандаль тытунёвымі вырабамі;
  • рознічны гандаль праз палаткі, шапікі і кіёскі;
  • вытворчасць хлеба і хлебабулачных вырабаў;
  • вытворчасць мучных кандытарскіх вырабаў непрацяглага захоўвання.

РУП «ВГГК «Кастрычніцкі» мае ўсе неабходныя ліцэнзіі і дадаткі да іх на ажыццяўленне вытворча-гандлёвай дзейнасці ў гандлёвых аб'ектах.

Гандлёвая сетка ўключае ў сябе 43 вытворча-гандлёвыя аб'екты.

Грамадскае харчаванне ажыццяўляе сваю дзейнасць праз 26 гандлёвых аб'ектаў на 1576 пасадачных месцаў. Акрамя таго, працуе кандытарскі цэх, 7 магазінаў і 9 буфетаў.

Найбуйнейшымі вытворча-гандлёвымі аб'ектамі прадпрыемства з'яўляюцца:
  • рэстаран «Застолле» 1-й нацэначнай катэгорыі (вул. Мяснікова, 37), з 6 (шасцю) гандлёвымі заламі на 480 пасадачных месцаў і сеткай буфетаў;
  • кафэ «Менск» 2-й нацэначнай катэгорыі (вул. Савецкая, 9), з гандлёвай залай на 90 пасадачных месцаў і буфетам;
  • кафэ «Веста» 2-й нацэначнай катэгорыі (вул. Раманаўская Слабада, 5а), з гандлёвай залай на 60 пасадачных месцаў і буфетам;
  • кафэ «Манетны двор» 2-й нацэначнай катэгорыі (вул. Савецкая, 7), з гандлёвай залай на 80 пасадачных месцаў і буфетам;
  • кафэ «Меркурый» (пр.Пераможцаў, 14), з гандлёвай залай на 65 пасадачных месцаў.

Паштовы адрас:
220010, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул.Мяснікова, 37

Тэлефон:
+375 (17) 222-64-93

Факс:
+375 (17) 200-12-06

Адрас электроннай пошты:
oktyabr@udp.gov.by

Дырэктар:
Маршаловіч Вольга Віктараўна

Прыём грамадзян:
Кожная серада месяца з 14.00 &mdash 20.00

Інтэрнэт-сайт:
www.zastolie.by




вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск