Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Гасцініца «Планета»

Поўная назва:
Адкрытае акцыянернае таварыства «Гасцініца «Планета» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

ААТ «Гасцініца Планета***» — першая ў Рэспубліцы Беларусь гасцініца, сістэма менеджменту якой адпавядае міжнародным стандартам якасці гасцінічных і рэстаранных паслуг ІСО 9001-2001.



Гасцінічны комплекс гатэля «Планета» прадстаўлены на рынку паслуг гатэляў і рэстаранаў з 1980 года і на працягу многіх гадоў з’яўляецца лідарам індустрыі гасціннасці Рэспублікі Беларусь з прыярытэтнай арыентацыяй на прыём і абслугоўванне замежных гасцей. За гэтыя гады комлексам прынята і абслужана больш за сто тысяч гасцей Мінска — прадстаўнікоў больш за 155 краін свету, якія высока ацанілі якасць паслуг і ўзровень абслугоўвання нашага гатэля.

Акрамя камфартабельнага нумарнога фонду, да паслуг гасцей — рэстаран, банкетныя залы, бары, летняе кафэ; казіно. Для камфорту гасцей у гатэлі працуюць пункты абмену валют; пункт аказання страхавых паслуг, паслуг па пракаце аўтамабіляў; крамы, у тым ліку па продажы сувенірнай прадукцыі, прадметаў асабістай гігіены; салон прыгажосці; рэлакс-цэнтр з басейнам, турэцкай і фінскай саўнамі, масажным кабінетам, пральня; камера захоўвання; абсталяваная канферэнц-зала на 50 чалавек; пакой перамоў, аўтастаянка і паркоўка; прапануюцца паслугі па турысцка-экскурсійным абслугоўванні. Ва ўсіх памяшканнях ёсць доступ да WiFi.



Нумарны фонд гатэля складае 307 нумароў на 480 месцаў ад «бізнес-стандарт» класа да V.I.P.-апартаментаў, якія вылучаюцца прывабнасцю дызайну інтэр’ераў і ўзроўнем камфортнасці. У залежнасці ад катэгорыі нумары абсталяваныя душавымі кабінамі і/або ваннымі, тэле-, відэа-, аудыяапаратурай; міні-барамі; забяспечаны лініямі міжнароднай тэлефоннай сувязі і іншым неабходным для нармальнай жыццядзейнасці.

Рэстаран з трох утульных адасобленых залаў прапануе гасцям стравы еўрапейскай і нацыянальнай кухні; шырокі спектр эксклюзіўных фірмовых страў; кандытарскіх вырабаў уласнай вытворчасці, марожанага; харчаванне па тыпу «Шведскі стол»; «жывую» музыку, захапляльную начную шоў-праграму.




Мы цэнім індывідуальнасць кожнага свайго наведвальніка, таму да Вашых паслуг рэстаран «Планета» прапануе 3 прасторных, цалкам розных па стылі і інтэр'еру залы:

  • «Керамічная зала»,
  • «Зялёная зала»,
  • Малая банкетная зала (VIP-зала).

 


У гатэлі працуюць лобі- і экспрэс-бары, якія прапануюць шырокі выбар халодных і гарачых закусак, напояў, бутэрбродаў, салатаў; алкагольных напояў і кактэйляў; фірменных кандытарскіх вырабаў.


Паштовы адрас:
220126, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, пр.Пераможцаў, 31-1

Тэлефон:
+375 (17) 226-78-53; +375 (17) 209-85-87; +375 (17) 203-49-75

Факс:
+375 (17) 226-77-80; +375 (17) 226-86-86

Адрас электроннай пошты:
planeta@udp.gov.by

Дырэктар:
Шаўрук Дзмітрый Сяргеевіч

Прыём грамадзян:
Аўторак з 16.00 па 18.00

Запіс на прыём ажыццяўляецца ў сакратара прыёмнай кіраўніка, тэл.:226-78-55

Намеснік дырэктара:
Васільева Юлія Міхайлаўна
Тэл.: 226-73-55

Начальнік службы грамадскага харчавання і рознічнага гандлю:
Нартовіч Сяргей Аляксандравіч
Тэл.: 226-78-58



Інтэрнэт-сайт:
www.hotelplaneta.by




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск