Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Гасцінічны комплекс «Юбілейны»

Поўная назва:
Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Гасцінічны комплекс «Юбілейны» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

Гасцінічны комплекс «Юбілейны» размешчаны ў цэнтры горада Мінска на праспекце Пераможцаў, недалёка ад гістарычнага цэнтра сталіцы — Траецкага прадмесця. Зручнае і маляўнічае месцазнаходжанне, наяўнасць важных транспартный магістраляў, развітая гарадская інфраструктура і шырока прадстаўленыя магчымасці баўленя часу вылучаюць гатэль сярод іншых гасцініц горада.

Наяўнасць у непасрэднай блізкасці ад гасцініцы Палаца спорту, кінатэатра, выставачных цэнтраў, буцікоў, кафэ і рэстаранаў дазваляе нашым гасцям выбраць найбольш прыдатны для іх спосаб адпачынку.

Да паслуг гасцей маецца 239 адна-, двух- і трохпакаёвых нумароў, у тым ліку катэгорыі «Люкс». Нумары элегантна абстаўленыя, у кожным нумары маецца міжнародная і міжгародняя тэлефонная сувязь, тэлевізар і міні-бар, сейф, фен, працуе Wi-Fi. У гасцініцы ёсць пункт абмену валют, салон прыгажосці, газетны кіёск, экспрэс-бар, бар «Сабрына» і ўсё неабходнае гасцям.

Прыемна правесці час можна ва ўтульным рэстаране гасцінічнага комплекса «Юбілейны». Зала рэстарана разлічана на 150 пасадачных месцаў і прымае бізнес-фуршэты на 200-250 чалавек. Багатае меню са страў беларускай, рускай і еўрапейскай кухань, салідны выбар вытанчаных спіртных напояў, фірменныя кактэйлі, высакакласны сэрвіс і жывая музыка. Банкетная служба дапаможа найлепшым чынам арганізаваць у рэстаране прэзентацыі, прыёмы, бізнес-фуршэты, вяселлі, банкеты, дзелавыя і святочныя абеды.

Для правядзеня дзелавых мерапрыемстваў гасцінічны комплекс «Юбілейны» рады прапанаваць 4 канферэнц-залы з усім неабходным абсталяваннем:

  • канферэнц-зала «Юбілейная» (200 чалавек)
  • канферэнц-зала «Гранд» (50 чалавек)
  • канферэнц-зала «Мадэрн» (25 чалавек)
  • пакой перамоў (20 чалавек)

 

Для аматараў весела прабавіць час з сям’ёй ці ў кампаніі сяброў гасцінічны комплекс «Юбілейны» прапануе боўлінг. Да вашых паслуг 4 дарожкі, кабельнае тэлебачанне, бар-рэстаран з вялікім выбарам прахаладжальных напояў. Персанал боўлінг-клуба з задавальненнем растлумачыць Вам правілы гульні і дапаможа падабраць амуніцыю.

Захапляльнай і незабыўнай стане ўрачыстасць, праведзеная ў боўлінгу. Дні нараджэння, сямейныя святы, сустрэчы сяброў – гэтыя падзеі стануць значна ярчэйшымі, калі правесці іх актыўна і ва ўтульным месцы,якое натхняе на сяброўскія размовы.

Сардэчна запрашаем у Гасцінічны комплекс «Юбілейны». Мы заўсёды рады новым гасцям і нашым добрым сябрам!


Паштовы адрас:
220004, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, пр.Пераможцаў, 19

Тэлефон:
+375 (17) 226-91-70

Факс:
+375 (17) 226-91-71

Адрас электроннай пошты:
yubileiny@udp.gov.by

Дырэктар:
Крышенік Сяргей Іванавіч

Прыём грамадзян:
Аўторак з 16.00 да 18.00

Інтэрнэт-сайт:
www.yhotel.by




вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск