Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр

Поўная назва:
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

Новы комплекс будынкаў дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь размешчаны па адрасе: Мінская вобл., Мінскі р-н, Ждановіцкі с/с, раён аг. Ждановічы.

Магутнасць медыцынскага цэнтра складае 250 наведванняў у змену паліклінікі, 120 ложкаў стацыянара.

Структура Цэнтра:

  • Аддзяленне хуткай неадкладнай дапамогі.
  • Стацыянар на 120 ложкаў:
    • прыёмнае аддзяленне, аддзяленне тэрапіі, аддзяленне кардыялогіі, аддзяленне неўралогіі;
    • кардыяхірургічнае аддзяленне, аддзяленне агульнай хірургіі, аддзяленне ўралогіі, аддзяленне гінекалогіі;
    • аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, кардыярэанімацыя.
  • Аперацыйны блок: тры ўніверсальныя аперацыйныя (адна з якіх гібрыдная) для правядзення шырокага спектру аператыўных умяшанняў (анкалогія, кардыяхірургія, рэнтгенаэндаваскулярная хірургія, траўматалогія і інш.).
  • Паліклініка (прадстаўлены ўсе службы для правядзення амбулаторных даследаванняў і догляду за пацыентамі): тэрапія (участковая служба, кардыёлаг, неўролаг, працэдурны, прышчэпачны кабінеты); алергалогія; афтальмалогія; гінекалогія; атаріналарінгалогія; дэрматалогія; кабінет інфекцыйных захворванняў; стаматалогія; педыятрыя; агульная хірургія; мамалогія.
  • Лабараторная медыцына.
  • Патолагаанатамічнае аддзяленне.
  • Радыялагічная дыягностыка:
    • Ядзерна-медыцынская дыягностыка.
    • Функцыянальная дыягностыка (уключаючы ўльтрагукавую дыягностыку).
  • Эндаскапічнае аддзяленне.
  • Медыцынская рэабілітацыя; Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне.

Праезд на гарадскім транспарце: аўтобусы экспрэс № 189Э, № 190Э да прыпынку «РКМЦ».


Паштовы адрас:
223028, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мінскі р-н, Ждановіцкі с/с, 81, раён аг. Ждановічы

Тэлефон:
+375 (17) 543-42-54 - прыёмная галоўнага ўрача
+375 (17) 543-42-01 - рэгістратура

Факс:
+375 (17) 327-84-42

Адрас электроннай пошты:
hospital@udp.gov.by

Галоўны ўрач:
Абельская Ірына Сцяпанаўна

Інтэрнэт-сайт:
www.vip-clinic.by




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск