Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы» дзяржаўнай установы «Санаторый «Юнацтва»

Поўная назва:
Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы» дзяржаўнай установы «Санаторый «Юнацтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

Гарналыжны цэнтр «Сілічы» — шматфункцыянальны аб'ект, створаны для адпачынку і аздараўлення грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных гасцей, папулярызацыі гарналыжнага спорту і заняткаў іншымі відамі спорту. На сённяшні дзень тут прадстаўлены самы шырокі спектр паслуг не толькі для зімовых, але і для летніх відаў адпачынку.

На тэрыторыі плошчай 30,5 га знаходзяцца гарналыжныя трасы, пункты пракату спартыўнага і абсталявання, гасцінічны і аздараўленчы комплексы, аб'екты грамадскага харчавання.

Трасы гарналыжнага цэнтра «Сілічы» не маюць аналагаў у Рэспубліцы Беларусь. Перапад вышынь складае 100 метраў, верхняя адзнака на ўзроўні 326 метраў над узроўнем мора. На схіле гары размешчаныч гарналыжныя трасы рознай ступені складанасці, працягласцю ад 300 да 815 метраў, а таксама дзіцячая, вучэбная, цюбінгавая і лыжаролерная трасы. У выніку рэканструкцыі паўночна-заходняга схілу, праведзенай у 2012 годзе, на карце гарналыжнага цэнтра з'явіліся унікальныя аб'екты як для Рэспублікі Беларусь, так і для краін блізкага замежжа: хаф-пайп, сноўпарк, траса трамплінаў. На тэрыторыі цэнтра функцыянуе 2 падвесныя канатныя дарогі і 4 бугельныя пад'ёмнікі.

На тэрыторыі Цэнтра знаходзяцца вучэбна-трэніровачны комплекс і два пункты пракату спартыўнага інвентара. У пракаце маюцца горныя і бегавыя лыжы, сноўборды, сноублэйды, цюбінгі, канькі, горныя ровары, ролікавыя канькі. Таксама можна пакатацца на снегоходах. Гасцінічны комплекс складаецца з камфартабельнай гасцініцы на 104 месцы і 12 катэджаў на 28 месцаў. У кожным нумары маецца ўсё неабходнае для камфортнага адпачынку.

Да паслуг наведвальнікаў на тэрыторыі Цэнтра знаходзяцца аб'екты грамадскага харчавання на 290 месцаў, у тым ліку рэстараны «Завiруха» на 180 месцаў і «Сілічы» на 50 месцаў, канферэнц-залы, аснашчаныя сучасным абсталяваннем.

Гарналыжны цэнтр «Сілічы» валодае сучасным аздараўленчым комплексам, які ўключае ў сябе шырокі спектр медыцынскіх паслуг. Да паслуг гасцей крыякапсула агульнага дзеяння, інгаляцыйная тэрапія індывідуальная, гідрамасаж (гідромассажная ванна, гідрабокс), біяптрон, масажны кабінет, спелеалячэнне, вуглякіслыя ванны. Таксама аздараўленчы комплекс уключае ў сябе 3 рускія лазні на дровах, агульнай умяшчальнасцю 34 месцы.


Паштовы адрас:
223116, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Лагойскі р-н, Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы», гасп.блок, 5

Тэлефон:
+375 (1774) 50-285

Факс:
+375 (1774) 50-285

Адрас электроннай пошты:
silichy@udp.gov.by

Начальнік РГЦ «Сілічы»:
Грамада Сяргей Мікалаевіч

Прыём грамадзян:
Аўторак 16.30 — 17.30
Чацвер 9.00 — 10.00

Інтэрнэт-сайт:
www.silichy.by

Размяшчэнне на карце:




вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск