|
|
|
Санаторый «Беларусь», г. Друскінінкай
|
Поўная назва:
Грамадская ўстанова «Санаторый «Беларусь», г. Друскінінкай Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Кірунак дзейнасці:
Грамадская ўстанова «Санаторый «Беларусь» размешчана ў адным з найпрыгажэйшых куткоў паўднёвай Літвы на беразе ракі Нёман - горадзе Друскінінкай, якому ўласцівыя мяккі клімат, чысціня навакольнага асяроддзя, прыгажосць прыроды.
Прыродныя лячэбныя фактары
Друскінінкай - найбуйнейшы курорт Літвы, які славіцца сваімі хларыдна-натрыева-кальцыевымі мінеральнымі водамі рознай канцэнтрацыі: мінеральнай вадой «Грожыс», пітной мінеральнай вадой крыніц «Друскінінкай» і «Дзукія», мінеральнай вадой крыніцы «Сурутыс» для ваннаў, лячэбнымі гразямі.
Медыцынскі профіль:: хваробы органаў стрававання, нервовай сістэмы (у тым ліку дзіцячы цэрэбральны параліч), касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны. Спадарожная паталогія: хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы, гінекалагічныя захворванні.
Тэрмін пуцёўкі: на санаторна-курортнае лячэнне - 12-21 і больш дзён, аздараўленне і адпачынак - на любую колькасць дзён.
Медыцынскія паслугі
У санаторыі працуюць урачы наступных спецыяльнасцяў:
- тэрапеўт,
- педыятры,
- неўролагі,
- фізіятэрапеўт,
- кінэзатэрапеўт,
- стаматолаг,
- гінеколаг,
- рэфлексатэрапеўт,
- урач функцыянальнай дыягностыкі,
- урач прамянёвай дыягностыкі
- эндаскапіст.
Дыягнастычныя паслугі:
- электракардыяграфія,
- ультрагукавое даследаванне,
- эндаскапічныя даследаванні: эзафагагастрадуадэнаскапія з дыягностыкай хелікабактэра, рэктараманаскапія,
- рэнтгенаграфічныя даследаванні.
Лячэбна-рэабілітацыйныя тэхналогіі і паслугі:
- Лячэбная фізкультура са спецыялізаваным абсталяваннем і трэнажорамі для яе правядзення пры хваробах апорна-рухальнага апарата, у тым ліку ў басейне.
- Масаж: ручны, апаратны, падводны душ-масаж.
- Пнеўмакампрэсійная тэрапія.
- Водалячэнне: лячэбныя ванны: мінеральныя, вуглякіслыя, ёдабромныя, шкіпінаравыя, гразевыя, жамчужныя, віхравыя; лячэбныя душы: узыходзячы; басейн 320 кв.м з устаноўкамі падводнага струмянёвага масажу.
- Падводнае вертыкальнае выцяжэнне.
- Гразелячэнне: гразевыя аплікацыі, гальвана-гразелячэнне.
- Гідратэрапія кішачніка: арашэнні, мікраклізмы.
- Сухая вуглякіслая ванна.
- Цепла-, святлолячэнне: парафіналячэнне; гарачыя ваўняныя ухутванні; ультрафіялетавае апраменьванне; лячэнне палярызаваным святлом; комплекс лазняў.
- Фізіятэрапія: дарсанвалізацыя, электрасон, індуктатэрмія, электрастымуляцыя, электрафарэз і гальванізацыя, УВЧ, дыядынаматэрапія, мікрахвалевая тэрапія, СМТ і інш., ультрагукатэрапія; лазератэрапія; магнітатэрапія.
- Пітное лячэнне мінеральнай вадой.
- Фітатэрапія.
- Інгаляцыйная тэрапія.
- Галатэрапія.
- Рэфлексатэрапія.
- Гірудатэрапія.
- Касметалогія твару.
- Касметалогія цела.
- Стаматалогія тэрапеўтычная.
- Дыетатэрапія.
- Кансультацыі ўрачоў: рэфлексатэрапеўт, гінеколаг, фізіятэрапеўт, кінезатэрапеўт.
- Правядзенне абследавання і медыкаментознае лячэнне пры неадкладных станах.
Мэтавыя комплексныя праграмы:
- «Сілуэт» (антыцэлюлітная для праблемных зон),
- «Асвяжальная»;
- касметычныя праграмы: «Афрадыта», «Акіян асалоды»; «Жыццёвая энергія», «Салодкія мары», «Марскі брыз», «Русалка», «Блакітная лагуна»;
- «Тонус» (комплекс для зняцця стомленасці і аднаўлення сіл),
- «Дынамічнасць» (пры праблемах пазваночніка і суставаў),
- комплекс «Рытм» (пры схільнасці да павышэння артэрыяльнага ціску, пры захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы),
- «Прыгожая фігура» (пры залішняй масе цела);
- праграма выхаднога дня «Мора спакою» (на 2-3 дні).
Нумарны фонд разлічаны на 539 месцаў:
- 320 дзіцячых месцаў з пражываннем у спальным корпусе ў двух-, трох-, чатырох-і шасцімесных нумарах;
- 116 месцаў для дзяцей з бацькамі з размяшчэннем у двух-і трохмесных нумарах;
- добраўпарадкаваны катэдж для дарослых або сямейнага адпачынку з трохпакаёвымі нумарамі з выгоднай мэбляй, камінам, лядоўняй, тэлевізарам, тэлефонам, ванным пакоем;
- 10 павярховы корпус на 95 месцаў (аднамесныя аднапакаёвыя, двухмесныя адна і двухпакаёвыя нумары, нумары «люкс»).
У санаторыі ёсць:
- кінаканцэртная зала на 320 месцаў,
- канферэнц-зала на 60 месцаў,
- бібліятэка,
- більярдная,
- спартыўныя пляцоўкі для заняткаў валейболам, баскетболам,
- трэнажорная зала,
- фітнес-зала,
- спартыўная зала,
- гульнявыя пакоі,
- цырульня,
- пункт пракату,
- пральня,
- камера захоўвання,
- паслугі аўтатранспарту,
- ахоўная аўтастаянка.
Для дзяцей школьнага ўзросту функцыянуе школа.
Харчаванне: 3-разовае (сняданак - па тыпе «шведскі стол», абед, вячэра - па папярэдняй замове, уключаючы дыетычныя і вегетарыянскія стравы):
Для дзіцячага аддзялення харчаванне арганізавана ў сталовай дзіцячага корпуса на 330 месцаў, 6-разовае па 3-х комплексах.
Маецца кафэ на 60 месцаў.
Экскурсіі і забавы:
- танцавальныя вечары,
- дыскатэкі забаўляльныя праграмы для дзяцей і дарослых,
- фестывалі,
- конкурсы,
- абрадавыя і народныя гулянні,
- турыстычныя злёты,
- музей мастака і кампазітара М. К. Чурлёніса,
- музей мастака і скульптара мадэрніста Жака Ліўшыца,
- касцёл Св. Панны Марыі,
- музей горада «Лінксма»,
- музей «Лясное рэха» (усе аб лясах Літвы),
- унікальны парк скульптурных помнікаў у вёсцы Грутас (8 км ад г. Друскінінкай),
- нацыянальны парк «Дзукіі» са 147 відамі флоры і фауны парка, занесенымі ў Чырвоную кнігу.
У Друскінінкаі функцыянуе найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе аквапарк з унікальным лазневым комплексам, плошчай 25 тысяч квадратных метраў, умяшчальнасцю да 2 тысяч наведвальнікаў адначасова.
Паштовы адрас:
LT-66116, Рэспубліка Літва, г.Друскінінкай, вул.Майраніа, 2
Тэлефон:
8-10-370-313-52891 (прыёмная) 8-10-370-313-60618 (рэгістратура)
Факс:
8-10-370-313-52891
Галоўны ўрач:
Епіфанаў Ілля Ўладзіміравіч
Размяшчэнне на карце:
|
|
Продажа апартаментов в СОЧИ
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
|
Распрацавана ў Цэнтры інфармацыйных тэхналогій ГГУ Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь © 2019
|