Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Санаторый «Юнацтва»

Поўная назва:
Дзяржаўная ўстанова «Санаторый «Юнацтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

Агульныя звесткі

Міжнародны моладзевы цэнтр «Юнацтва» пачаў сваю дзейнасць 1 чэрвеня 1975 года як адно з месцаў адпачынку і зносін моладзі і студэнтаў СССР. У кастрычніку 1998 года на базе моладзевага цэнтра быў створаны санаторна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва», які складаецца з двух жылых карпусоў: «Лясны» і «Марскі», а таксама лячэбна-дыягнастычнага корпуса. У 2006 годзе санаторна-аздараўленчаму комплексу «Юнацтва» прысвоены статус санаторыя 1-й катэгорыі. У 2008 годзе ў санаторыі пабудаваны воднаспартыўны комплекс.

У 2012г. Скончана добраўпарадкаванне тэрыторыі. Пасля капітальнага рамонту адкрыты новы сучасны рэстаран з элементамі шведскага стала.

2014г. Скончана мадэрнізацыя і ўведзена ў эксплуатацыю сучасная водалячэбніца. Адкрыта новая канферэнц-зала з пакоем для перамоваў, банкетная зала. Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ўзнагародзіў дзяржаўную ўстанову «Санаторый «Юнацтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай. За высокія паказчыкі ў рабоце па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва здраўніца заняла 1-ае месца сярод санаторыяў Рэспублікі Беларусь для дарослых.

4 ліпеня 2018 года санаторый «Юнацтва» быў рэарганізаваны: у яго склад увайшоў знакаміты рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы». Аб'яднанне «Юнацтва» і «Сілічаў» стала заканамерным крокам ва ўзаемным імкненні зрабіць Беларусь любімым месцам адпачынку як саміх беларусаў, так і гасцей з іншых краін. Клопат пра здароўе, любоў да прыроды роднага краю, беражлівыя адносіны да сябе і навакольнага асяроддзя - філасофія, якая дазволіла аб'яднаць «Юнацтва» і «Сілічы». Разам мы будзем дасягаць новых вышынь і працягваць шлях да пастаўленых мэтаў, прапаноўваючы сваім гасцям толькі лепшыя ўмовы для адпачынку і аздараўлення.

Размяшчэнне

Санаторый «Юнацтва» размешчаны ў лясным масіве на беразе вадасховішча «Мінскае мора» ў 25 км ад Мінска.

Медыцынскі профіль санаторыя

Паказаннямі да лячэння з'яўляюцца захворванні сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэмы, апорна-рухальнага апарата.

Лячэбная база санаторыя

У санаторыі праводзяцца комплексныя абследавання з дапамогай сучаснай дыягнастычнай апаратуры, якія ўключаюць ўльтрагукавую, функцыянальную, лабараторную дыягностыку, лячэнне ў тэрапеўта, фізіятэрапеўта, рефлексатэрапеўтаў, неўролага, стаматолага, гінеколага, урача касметолага, урача ЛФК. Здраўніца мае добра абсталяваную лячэбную базу з комплексам фізіятэрапеўтычных працэдур: шырокі спектр лячэбных ваннаў і душаў («Аквадэліцыі», цыркулярны душ, душ Вішы, жамчужныя, мінеральныя, вуглякіслыя і інш.), гідрамасаж, масаж (класічны ручны масаж, масажныя кушэткі «Relax» са свінг машынкай, «Nuga Best» і «Syogra»), сауна, басейн, зала ЛФК, трэнажорная зала, святлолячэнне, цепла-і электралячэнне, гальванагразелячэнне, інгаляцыі, фітаароматэрапія, ароматэрапія, SPA-масаж, магнітна-рэзанансная тэрапія, вуглякіслыя ванны, капсула эндаэкалагічнай рэабілітацыі (SPA-капсула), вакуумны масаж, душ Вішы, дазаванае выцяжэнне пазваночніка з дапамогай аўтаматызаванага комплексу «Армед», Апарат для імпульснай ударна-хвалевай вакуумнай тэрапіі VACUMED, AQUAI ванна для бескантактавага гідрамасажу апарат зменнай кампрэсійнай тэрапіі «Лімфамат», крыясаўна — новае слова ў медыцыне — лячэнне звышнізкім тэмпературамі, кінэзіятэрапія ў вадзе (ванна вертыкальная), мясцовая крыятэрапія на апараце «Крыятур», рэаэнцэфалаграфія і рэаэнцэфалакардыяграфія, даследаванне цэнтральнай гемадынамікі, рэавазаграфія, холтэраўскае манітарыраванне ЭКГ, сутачнае манітарыраванне артэртыяльнага ціску, дуплекснае сканаванне сасудаў з каляровым і энергетычным допплерам, электракардыяграма, фотаамаладжэнне, фоталячэнне, фотаэпіляцыя, магнітатэрапія на апараце «ПроСПОК», калонагідратэрапія, рэфлексатэрапія, фармакарэфлексатэрапія, гірудатэрапія, азонатэрапія, карбоксітэрапія.

СПА-цэнтр «Юнацтва»

У красавіку 2015г. адкрыўся новы сучасны СПА-цэнтр. Уся тэрыторыя СПА выканана ў стараславянскім стылі, які ў апошні час быў незаслужана забыты.

ФЛОАТ_ПАКОЙ. Басейн напоўнены растворам англійскай солі. Яго шчыльнасць настолькі высокая, што ўтрымлівае цела на паверхні, як вада Мёртвага мора. Мышцы расслабляюцца, паляпшаецца абмен рэчываў і агульнае самаадчуванне. Англійская соль багатая на магній і серай, таму яе рэкамендуюць для ўмацавання нервовай сістэмы і дэтаксікацыі.

Для гурманаў аюрведычных працэдур закуплена індыйская лазня «МАХАРАНІ», пара на зёлках якой не пакіне абыякавым нікога. У індыйскай культуры такі рытуал абавязковы пасля масажу цела. Індыйская лазня — адна з самых старажытных на зямлі, рытуалы якой з задавальненнем выкарыстоўваюцца аматарамі лазневай культуры і сёння.

КАНТРАСНЫЯ КУПЕЛІ. Выдатны спосаб ўзбадзёрыць сасуды і вярнуць ім маладосць!

ГІДРАБАЙК (ровар у вадзе) і КЕДРОВАЯ САУНА. Кедравая драўніна — неверагодная, яна здаўна вядомая сваімі фармацэўтычнымі ўласцівасцямі. Пры павышэнні тэмпературы кедр вылучае лячэбныя фітанцыды (біялагічна актыўныя рэчывы, якія забіваюць або душаць рост і развіццё бактэрый і грыбкоў), якія аказваюць аздараўленчым і касметычны эфект на чалавека.

ВАННА ІНЬ-ЯНЬ і працэдуры ў СЯМЕЙНЫМ СПА.

Аматарам лазневых культур можам прапанаваць догляд за целам у ХАМАМЕ.

А таксама ФІШ-СПА, ручны і падводны масажы, хроматэрапія, касметалогія, догляд за тварам, догляд за целам у СПА-капсуле, і многае іншае. Персанал СПА актыўна праходзіць навучальныя трэнінгі, каб адпавядаць сучасным патрабаванням СПА-індустрыі і якасна дапамагаць нашым Гасцям здабываць радасць і здароўе!

Воднаспартыўны комплекс «Юнацтва»

Воднаспартыўны корпус уключае ў сябе універсальную спартыўную залу і трэнажорную залу, плавальны басейн для дарослых памерам 25 х 8 м, глыбінёй 1,6 м, абсталяваны воднымі пушкамі, вадаспадамі і гейзерамі, а таксама дзіцячы плавальны басейн. У памяшканнях басейна працуюць дзве фінскія сауны і турэцкая лазня. Функцыянуюць кабінеты ручнога, апаратнага масажу, спелеатэрапіі («саляная пячора»), касметалогіі, інфрачырвоная сауна, крыясаўна. У спартыўнай зале, памерам 36 х 18,5 кв. метраў, магчыма правядзенне трэніровак і спаборніцтваў па міні-футболе, баскетболе, валейболе, гандболе, вялікім тэнісе, спартландыі для дзяцей. Трэнажорная зала, плошчай 144 кв. метра, абсталяваная 28 рознымі трэнажорамі.

Нумарны фонд

Санаторый «Юнацтва» разлічаны на 281 месца. Адпачывальнікі пражываюць у двух добраўпарадкаваных карпусах: «Марскі» і «Лясны». Да іх паслуг нумары розных катэгорый: аднапакаёвыя аднамесныя, аднапакаёвыя аднамесныя (палепшаныя), аднапакаёвыя двухмесныя, двухпакаёвыя двухмесныя, двухпакаёвыя двухмесныя (палепшаныя), двухпакаёвыя двухмесныя (Люкс) нумары з мяккай мэбляй, тэлевізарам, тэлефонам, лядоўняй (ва ўсіх нумарах) і ўсімі выгодамі.

Санаторныя пуцёўкі

1) санаторна-курортная пуцёўка — тэрмінам ад 12 і больш начэй (у кошт уваходзіць —
  • пражыванне ў нумары абранай катэгорыі;
  • харчаванне 5-ці разовае па заказным меню, з элементамі шведскага стала;
  • аднаразовае штодзённае наведванне басейна з саунамі (2 гадзіны);
  • аднаразовае штодзённае наведванне трэнажорнай залы (1гадзіна);
  • лячэнне па профілі: хваробы сістэмы кровазвароту, хваробы касцёва-мышачнай сістэмы, хваробы нервовай сістэмы.

2) санаторна-курортная пуцёўка з медыцынскай праграмай да 12 начэй (у кошт уваходзіць —
  • пражыванне ў нумары абранай катэгорыі;
  • харчаванне 5-ці разовае па заказным меню, з элементамі шведскага стала;
  • аднаразовае штодзённае наведванне басейна з саунамі (2 гадзіны);
  • аднаразовае штодзённае наведванне трэнажорнай залы (1 гадзіна);
  • лячэнне па курсе абранай медыцынскай праграмы.

3) аздараўленчая пуцёўка са СПА праграмай (у кошт уваходзіць —
  • пражыванне ў нумары абранай катэгорыі;
  • харчаванне 5-ці разовае па заказным меню, з элементамі шведскага стала;
  • аднаразовае штодзённае наведванне басейна з саунамі (2 гадзіны);
  • аднаразовае штодзённае наведванне трэнажорнай залы (1 гадзіна);
  • працэдуры па курсе СПА праграмы.

4) аздараўленчая пуцёўка з кансультацыяй урача (у кошт уваходзіць —
  • пражыванне ў нумары абранай катэгорыі;
  • харчаванне 5-ці разовае па заказным меню, з элементамі шведскага стала;
  • аднаразовае штодзённае наведванне басейна з саунамі (2 гадзіны);
  • аднаразовае штодзённае наведванне трэнажорнай залы (1 гадзіна);
  • кансультацыя ўрача.

5) пуцёўка «Тур выхаднога дня» —
  • пражыванне ў камфартабельных нумарах абранай катэгорыі (2 начы);
  • 5-ці разовае харчаванне з элементамі шведскага стала;
  • наведванне басейна з саунамі;
  • наведванне трэнажорнай залы;
  • забаўляльныя і музычныя праграмы;
  • адзін з блокаў СПА-паслуг.

Харчаванне

5-разовае, па заказным меню з элементамі шведскага стала.

Да паслуг адпачывальнікаў

Рэстаран на 200 месцаў, кававая зала на 100 месцаў, бар «Меркурый» на 30 месцаў (час працы c 8.30 да 23.30), фіта бар «Піраміда» (час працы з 10.00 да 22.00), інтэрнэт, 2 фінскія сауны і турэцкая лазня з басейнам 25х8 метраў, дзіцячы басейн, трэнажорная зала, пракат спортінвентару (ровары, мячы, ролікавыя канькі, лыжы, канькі, катамараны, лодкі і інш.), пляж, цырульня, манікюрны і педыкюрны кабінет (8.30-16.50, выхадныя: субота, нядзеля), бібліятэка, пункт абмену валюты, ахоўная аўтастаянка, абсталяваныя месцы адпачынку на востраве (альтанкі, мангалы, танцпляцоўка).


Паштовы адрас:
223080, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мінскі р-н, п/а Ратамка

Тэлефон:
+375 (17) 503-91-05

Факс:
+375 (17) 503-90-03

Адрас электроннай пошты:
sanunost@udp.gov.by

Дырэктар:
Рыбко Дзмітрый Сямёнавіч

Інтэрнэт-сайт:
www.yunost.by

Размяшчэнне на карце:




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск