Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Санаторый «Прыазёрны»

Поўная назва:
Рэспубліканскае санаторна-курортнае ўнітарнае прадпрыемства «Санаторый «Прыазёрны» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

ГП «Прыазёрны» з'яўляецца санаторна-курортнай установай, прызначанай для лячэння адпачывальнікаў з захворваннямі сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэм, спадарожных захворванняў апорна-рухальнага апарата і страўнікава-кішачнага тракта.

Размяшчэнне: санаторый «Прыазёрны» знаходзіцца ва ўнікальным, экалагічна чыстым кутку нашай рэспублікі - курорце Нарач, на беразе возера Нарач. Возера Нарач — «жамчужына» Беларусі, самае буйное возера ў рэспубліцы — 80 км2.

 

Медыцынскі профіль: хваробы сістэмы кровазвароту, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны, нервовай і мочапалавой сістэм, органаў стрававання.

Лячэбна-дыягнастычная база: бальнеалячэнне (басейн; лячэбныя ванны; лячэбныя душы: узыходзячы, цыркулярны, душ Шарко; калонагідратэрапія); фізіятэрапія (электрасвятлолячэнне, ультрагукавая тэрапія, магніта-лазератэрапія, надвенная лазерапунктура, гальванагразелячэнне, апраменьванне палярызаваным святлом, ультрафіялетавыя апраменьванні мясцовыя і агульны (салярый); лячэбная фізкультура; механатэрапія; лячэбны масаж (ручны, апаратны, падводны душ-масаж, масаж прастаты); мінеральная вада (знешняе і ўнутранае ўжыванне); цеплалячэнне (парафіна-азакерытавыя аплікацыі); сауна фінская, руская, турэцкая, інфрачырвоная; міні сауна «Кедравая бочка», крыясуна; гразелячэнне (гразевыя аплікацыі, гальванагразь, электрафарэз гразевага раствора); інгаляцыйная тэрапія; пнеўмакампрэсіўны масаж; аэраінатэрапія; спелеатэрапія; сухія вуглякіслыя ванны; фітатэрапія (пітное лячэнне, ароматэрапія, кіслародныя кактэйлі); касметалогія твару і цела; тракцыйная тэрапія); Дыетатэрапія (дыеты Б (15), П (5), Н (10), Д (9)); дазаваная клімататэрапія. У санаторыі прымаюць спецыялісты: тэрапеўт, урач функцыянальнай дыягностыкі, неўролаг, уролаг, рэфлексатэрапеўт, стаматолаг, фізіятэрапеўт, а таксама праводзяцца комплексныя абследаванні з дапамогай сучаснай дыягнастычнай апаратуры, якія ўключаюць ўльтрагукавую, функцыянальную, лабараторную дыягностыку.

Нумарны фонд: у санаторыі 460 месцаў. Усе нумары з выгодамі, абсталяваныя тэлевізарам і лядоўняй. Прапануем размяшчэнне ў 1-мясцовых, 2-мясцовых, 2-мясцовых 2-пакаёвых нумарах, катэджах.

Харчаванне: 5-ці разавае харчаванне па заказным меню, 3-х разавае харчаванне па прынцыпе «шведскі стол». Харчаванне ў адну змену па дыетах Б (15), П (5), Н (10), Д (9).

Інфраструктура: платная ахоўная аўтастаянка; цырульня, манікюрны кабінет, боўлінг, більярд і настольны тэніс, корт для вялікага тэніса, танцавальная зала, кіназала, бібліятэка, пункт пракату, бар, піцэрыя, аддзяленне «Беларусбанк», сучасны басейн з комплексам саунаў, спа-цэнтр, пункт пракату, трэнажорная зала, інфакіёск, WI-FI, дзіцячы пакой, інтэрнэт-кафэ, аптэчны кіёск і магазін.

Вольны час: канцэрты прафесійных калектываў, канцэрты самадзейных калектываў, прагляд кінафільмаў, дыскатэкі, конкурсна-забаўляльныя праграмы, разнастайная экскурсійная праграма.


Паштовы адрас:
222395, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к.п.Нарочь, вул. Пясчаная, 21

Тэлефон:
+375 (1797) 20-4-00

Факс:
+375 (1797) 45-2-24

Адрас электроннай пошты:
priozern@udp.gov.by

Дырэктар:
Шапецька Аляксей Аляксандравіч

Прыём грамадзян:
Панядзелак, серада 14.00 — 16.00

Інтэрнэт-сайт:
www.naroch.by

Размяшчэнне на карце:




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск