Кірунак дзейнасці:
Cанаторый «Баравое» ўтульна размясціўся ўдалечыні ад абласных гарадоў і сталіцы, ад бясконцага руху, спешкі і шуму, ў велічным сасновым бары, на беразе маляўнічага возера, у якое ўпадае рака з меладычнай, як крыштальны звон, назвай — Студзёнка, сярод цнатлівых прыгажосцяў прыроды у зоне Бярэзінскага біясфернага запаведніка — адным з самых экалагічна чыстых месцаў Сінявокай. Ужо адно гэта дапамагае адпачыць, расслабіцца, атрымаць максімальны зарад прыроднай энергіі на цэлы год і з лёгкасцю пераносіць любыя стрэсы.
Сёння гэта адзін з нешматлікіх беларускіх санаторыяў, у якім спрыяльна спалучаюцца цудоўныя прыродныя і медыцынскія фактары. Уладанні «Баравога» раскінуліся на плошчы 83 гектараў, 38 з іх прыпадае на возера і прыбярэжную зону.
Санаторый разлічаны на 192 месцы.
Размяшчэнне:
Санаторый «Баравое» знаходзіцца ў 100 км ад Мінска, каля г.п. Бягомль.
Медыцынскі профіль:
У санаторыі «Баравое» Вы можаце атрымаць высакакласнае лячэнне захворванняў прастаты, жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы, а таксама хвароб страўнікава-кішачнага тракта, сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэмы, захворванняў апорна-рухальнага апарата.
Лячэбная база санаторыя:
Здаецца, што сама прырода Беларусі адвяла менавіта гэтае месца для лячэння і адпачынку людзей, таму менавіта тут, у санаторыі «Баравое», у 2001 годзе пабудавана унікальная водалячэбніца з басейнам 25х8 м, напоўненым мінеральнай вадой, саунай, душамі, ваннамі, салярыем, трэнажорнай залай, кабінетамі масажу і магчымасцю правядзення вялікага мноства іншых працэдур.
У санаторыі праводзяцца комплексныя абследаванні з дапамогай сучаснай дыягнастычнай апаратуры, якія ўключаюць ўльтрагукавую, функцыянальную дыягностыку, эндаскапічныя даследаванні, лячэнне ў тэрапеўта, уролага, гінеколага.
Здраўніца мае добра абсталяваную лячэбную базу з комплексам фізіятэрапеўтычных працэдур: шырокі спектр лячэбных ваннаў і душаў, (мінеральныя, жамчужныя, шкіпінаравыя ванны, «ванны Клеапатры» і інш.), гідрамасаж, апаратны, падводны і ручны масаж, сауна, басейн, зала ЛФК, трэнажорная зала, салярый, святлолячэнне, цепла-і электралячэнне, лазератэрапія, гальванагразелячэнне, інгаляцыі, ароматэрапія, «сухія» вуглякіслыя ванны, рефлексатэрапія, гідратэрапія кішэчніка, псіхатэрапія, фітатэрапія, азонатэрапія, ударна-хвалевая тэрапія, лячэнне рэпрадуктыўнай сістэмы з дапамогай апарата «Андрагін»). Пры лячэнні адпачывальнікаў ўжываецца мінеральныя сульфідныя гразі Сакскага возера.
Візітнай карткай санаторыя «Баравое» з'яўляюцца крыніцы мінеральнай вады, якія маюць мінералізацыю ад 1,2 да 15,2 г/л і выкарыстоўваюцца для пітнога лячэння і бальнеатэрапіі. Спецыяльна для правядзення пітнога водалячэння на тэрыторыі санаторыя пабудаваны бювет з мінеральнымі водамі, яркімі прадстаўнікамі сапраўдных прыродных вод, якія з'яўляюцца магутным сродкам аднаўлення арганізма. Мінеральныя ванны, душы, гідрамасаж, басейн з вадой высокай мінералізацыі, пітное лячэнне, прапанаваныя гасцям санаторыя, валодаюць непаўторнай жыватворнай сілай і энергіяй, якая нясе здароўе. Найбольш эфектыўнае ўздзеянне мінеральныя воды аказваюць пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, печані і прастаты, мачакаменнай хваробы, цукровым дыябеце, празмернай вазе.
Нумарны фонд:
Санаторый «Баравое» разлічаны на 192 месцы. Адпачывальнікі пражываюць у трох добраўпарадкаваных карпусах ў нумарах розных катэгорый з мяккай мэбляй, тэлевізарам, тэлефонам, лядоўняй, неабходнай бытавой тэхнікай і ўсімі выгодамі:
- чатырохпакаёвых, двухпакаёвых «люксах»;
- трохпакаёвых, двухпакаёвых, аднапакаёвых двухмесных;
- аднапакаёвых аднамесных нумарах.
Санаторныя пуцёўкі:
- «Баравое» прапануе некалькі відаў пуцёвак:
- санаторна-курортная пуцёўка — тэрмінам ад 12 і больш дзён (у кошт уваходзіць — пражыванне, харчаванне, лячэнне і вольны час);
- аздараўленчая пуцёўка — тэрмінам ад 7 дзён (у кошт уваходзіць — пражыванне, харчаванне і вольны час);
- пуцёўка выхаднога дня — тэрмінам ад 1 сутак (у кошт уваходзіць толькі пражыванне).