Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Дзяржаўнае прадпрыемства «ЦЭНТРКУРОРТ»

Поўная назва:
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ЦЭНТРКУРОРТ»

Кірунак дзейнасці:

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ЦЭНТРКУРОРТ» — з'яўляецца дзяржаўным шматпрофільным турыстычным аператарам Беларусі.

Асноўныя паслугі:

  • санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў Беларусі:
    • санаторыі Кіраўніцтва Справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама больш за 30 іншых лепшых санаторыяў Беларусі
    • санаторыі за мяжой: курорты Краснадарскага краю: Сочы, Туапсэ, Анапа, Геленджык; Украіна: Моршын, Трускавец, Адэса, Сходніца (больш за 20 аб'ектаў); Латвія: Юрмала; Літва: Друскінінкай, Паланга; Чэхія, Славакія, Ізраіль і іншыя кірункі па запыту;
  • арганізацыя адпачынку за мяжой:
    • адпачынак на моры (Турцыя, Балгарыя, Грэцыя, Кіпр, Іспанія і іншыя краіны);
    • аўтобусныя экскурсійныя туры па Еўропе;
    • аўтобусныя экскурсійныя туры па Еўропе з адпачынкам на моры;
  • арганізацыя адпачынку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:
    • прыём замежных грамадзян;
    • экскурсійнае абслугоўванне грамадзян Беларусi i замежных гасцей;
    • адпачынак у Нацыянальных парках і запаведніках Беларусі;
  • браніраванне і продаж авія, чыгуначных, аўтобусных білетаў,
  • браніраванне гасцініц;
  • карпаратыўны турызм, камандзіроўка «пад ключ»;
  • продаж квіткоў у тэатры, канцэртныя залы, на спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы;
  • арганізацыя спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў;
  • MICE (дзелавы турызм — семінары, кангрэсы, выстаўкі).

Перавагі «ЦЭНТРКУРОРТ»:
  • Надзейнасць дзяржаўнага аператара
  • Поўны комплекс турыстычных паслуг
  • Аптымальныя суадносіны кошт-якасць
  • Тэхналагічнасць, аператыўнасць, мабільнасць

Гісторыя брэнда, сучаснасць, перспектывы:

Прадпрыемства вядзе сваю дзейнасць з 2001 года. Асноўным напрамкам дзейнасці першапачаткова была санаторна-курортная дзейнасць. З часам кампанія расла і развівалася. За некалькі гадоў арганізацыя дамаглася значных поспехаў. Кампанія адкрывала новыя напрамкі, стварала новыя маршруты і праграмы, улічваючы інтарэсы і пажаданні розных катэгорый турыстаў. «ЦЭНТРКУРОРТ» па праве лічыцца рэспубліканскім брэндам: у кожным абласным цэнтры краіны адкрыты філіял прадпрыемства, а таксама ў Бабруйску. У 2011 годзе быў адкрыты офіс продажаў у Маскве (Расійская Федэрацыя). У 2012 г. кампанія стала членам IATA (International Air Transport Association), з'яўляецца сапраўдным членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Сёння візітная картка кампаніі «ЦЭНТРКУРОРТ» — шырокі спектр турыстычных паслуг і высокі ўзровень абслугоўвання.

«ЦЭНТРКУРОРТ» мае шматгадовы вопыт прыёму замежных турыстаў і арганізаваных турыстычных груп, дзелавых і спартыўных дэлегацый, арганізацыі пражывання, адпачынку, візавай падтрымкі, аздараўлення.

У актыве брэнда «ЦЭНТРКУРОРТ» статут Афіцыйнага Партнёра і Арганізатара шэрагу міжнародных мерапрыемстваў:

  • ХХХ Сусветнага чэмпіянату лесарубаў (Раўбічы, 2012)
  • XV Міжнароднага з'езда славістаў (Мінск, 2013)
  • Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску 2014
  • Генеральнай асамблеі Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (Мінск, 2015)
  • Чэмпіянату Еўропы па хуткіх шахматах і бліцу (Мінск, 2015)
  • IX З'езд анколагаў і радыёлагаў краін СНД і Еўразіі (15-17 чэрвеня 2016)
  • Афіцыйны Партнёр Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па абслугоўванню міжнародных спаборніцтваў (з 2016 года).

 


«ЦЭНТРКУРОРТ» рады падаць усе турыстычныя паслугі, свае веды і вопыт у арганізацыі вашага адпачынку і аздараўлення.


Паштовы адрас:
220048, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул.Мяснікова, 39-338

Тэлефон:
+375 (17) 200-76-73

Факс:
+375 (17) 222-62-58

Адрас электроннай пошты:
centerskr@udp.gov.by

Дырэктар:
Міхайлаў Алег Анатольевіч

Прыём грамадзян:


Міхайлаў Алег Анатольевіч, дырэктар РУП «ЦЭНТРКУРОРТ»

Першая серада месяца з 09.00. да 13.00, г.Мінск, вул. Мяснікова, д.39, каб.339


Яфімава Лідзія Уладзіміраўна, намеснік дырэктара

Другая серада месяца з 09.00. да 13.00, г.Мінск, вул. Мяснікова, д.39, каб.337


Баравік Алена Мікалаеўна, намеснік дырэктара па санаторна-курортным лячэнні

Трэцяя серада месяца з 09.00. да 13.00, г.Мінск, вул. Мяснікова, д.39, каб.350

Прыём грамадзян ажыццяўляецца толькі па запісу. Запіс на прыём вядзецца з 09.00 да 18.00 у каб. 338 і па тэл. +375 17 200 76 73.


Інтэрнэт-сайт:
www.otpusk.by




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск