Поўная назва:
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Цяцерынскае» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Кірунак дзейнасці:
Паляўнічая гаспадарка знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Магілёўскай вобласці ў Круглянскім раёне.
Плошча паляўнічых угоддзяў складае 79 тысяч гектараў, у якіх прадстаўлена вялікая разнастайнасць фауны: ласі, кабаны, алені, ваўкі і інш. жывёлы.
У гаспадарцы працуюць кваліфікаваны егерскі склад, які мае вялікі вопыт у правядзенні паляўнічых тураў з удзелам замежных паляўнічых. Аматары фотапалявання знойдуць тут вялікае поле для сваёй дзейнасці.
Для прыёму замежных паляўнічых у в. Падар маецца паляўнічая база «Падар», якая ўключае ў сябе гасцініцу на 8 месцаў, лазню, саўну, сталовую і гасцёўню. У 5 км ад гасцініцы знаходзіцца лясное возера Хатом’е, унікальнае сваёй чыстай лячэбнай вадой, якая змяшчае іёны срэбра.
На Цяцерынскам вадасховішчы, плошчай 485 гектараў, можна займацца летняй і зімовай рыбалкай.
Асноўнымі відамі дзейнасці ўстановы з'яўляюцца:
- Лесаводства.
- Лесанарыхтоўкі.
- Паслугі, звязаныя з лесаводствам і лесанарыхтоўкамі.
- Паляванне і развядзенне дзічыны, уключаючы аказанне паслуг у гэтых галінах.
- Рыбалоўства.
- Распілоўка і струганне драўніны.
- Аказанне паслуг гасцініцамі без рэстаранаў.
- Аказанне паслуг кемпінгамі.
- Дзейнасць аўтамабільнага грузавога транспарту.
- Дзейнасць іншага сухапутнага пасажырскага транспарту, які не падпарадкоўваецца раскладу.
- Дзейнасць турагенцтваў.
- Дзейнасць тураператараў.
- Дзейнасць гідаў (экскурсаводаў).
- Арганізацыя перавозак грузаў.
Паштовы адрас:
213195, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобл., Круглянскі р-н, в. Шэпелевічы, вул. Магілёўская, 2
Тэлефон:
+375 (2234) 70-062
Факс:
+375 (2234) 70-180
Дырэктар:
Ціханаў Леанід Аляксеевіч
Прыём грамадзян:
першы панядзелак месяца з 8.00 — 13.00
першую сераду месяца з 14.00 — 20.00