Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Краснасельскае»

Поўная назва:
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Краснасельскае» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

Асноўнай задачай установы з'яўляецца высокапрафесійная, эфектыўная арганізацыя вядзення лясной і паляўнічай гаспадаркі, накіраваная на дасягненне галоўнай мэты дзейнасці Установы:

  • комплекснае вядзенне лясной і паляўнічай гаспадаркі;
  • стварэнне, вырошчванне высокапрадуктыўных лясных насаджэнняў палепшанай якасці;
  • пашырэнне відавога складу насаджэнняў;
  • ахова, абарона лясоў і жывёльнага свету;
  • навуковае, рацыянальнае выкарыстанне лесу і жывёльнага свету;
  • перапрацоўка драўніны, вытворчасць піламатэрыялаў;
  • турызм, агратурызм, рыбалка, паляванне і адпачынак у Беларусі.

Па стане на 1 студзеня 2018 г. агульная плошча зямель ляснога фонду ДЛГУ Краснасельскае складае 35576 га, у т. л. пакрытая лесам 33376 га (93,8%).

У склад ДЛГУ Краснасельскае ўваходзяць 4 лясніцтавы: Хаценчыцкае, Янушковіцкае, Краснасельскае, Рагоўскае, дрэваапрацоўчы і лесанарыхтоўчы цэх.

На тэрыторыі размешчаны ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Купалаўскі», усе лясы належаць да першай групы .

Па тэрыторыі лесагаспадаркі працякаюць рэкі: р. Ілія, р. Удра, р. Гуйка, р. Сліжанка, р. Лукавая, р. Выпрата, р. Канатопка, р. Мышкоўка, р. Баброўка, р. Чарняўка, прыток р. Гуйка, р. Цілва, прыток р. Чарняўка, р. Чарніца, р. Жучок, р. Шчарка, р. Каменка, р. Лянёўка; знаходзяцца вадаёмы: канал Вілія-Мінск, воз. Дзікае, воз. у в. Калачы, 4 сажалкі кар'ера «Гайдукоўка», возера Пральня.

ДЛГУ «Краснасельскае» размешчана на тэрыторыі трох адміністрацыйных раёнаў: Вілейскага, Мінскага і Лагойскага. Зыходзячы з лесарасліннага раянавання тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, лясы Установы па геабатанічным раянаванні размешчаны ў падзоне шырокалісцева-яловых лясоў, у самай паўднёвай яе частцы ў Ашмяна-Мінскім лесараслінным раёне.


Паштовы адрас:
223048, Рэспубліка Беларусь, Мінскі р-н, р-н в.Курганы, п/а Шаршуны

Тэлефон:
+375 (17) 515-65-32

Факс:
+375 (17) 515-65-32

Адрас электроннай пошты:
krasnosel@udp.gov.by

Дырэктар:
Крыўцоў Юрый Мікалаевіч

Прыём грамадзян:

Службовая асоба, Прозвішча, імя

Месца прыёму грамадзян

Нумар службовага тэлефона

Дні прыёму грамадзян

Час прыёму

Дырэктар
Крыўцоў Юрый Мікалаевіч

Мінскі р-н, п/а п.Шершуны, раён в. Курганы, адміністрацыйны будынак ДЛГУ «Краснасельскае», кабінет дырэктара (2-гі паверх)

(8 017) 515-65-31

Першы аўторак месяца

08.00 - 10.00


Інтэрнэт-сайт:
www.krasnoselskoe.by




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск