Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


па сайце па таварах і паслугах

Бярэзінскі біясферны запаведнік

Поўная назва:
Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кірунак дзейнасці:

Утвораны 30 студзеня 1925 года як дзяржаўны паляўнічы запаведнік у Барысаўскай акрузе, з 1959 года функцыянаваў як Беразінскі дзяржаўны запаведнік, у 1979 годзе прысвоены статус «біясферны». З 1995 года з'яўляецца ўладальнікам Еўрапейскага Дыплома для ахаваных тэрыторый, з'яўляецца ключавой арніталагічнай і ключавой батанічнай тэрыторыяй. З 2001 года — дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік».

Размешчаны на поўначы рэспублікі ў Беларускім Паазер'і, на тэрыторыі трох адміністрацыйных раёнаў Лепельскага, Докшыцкага Віцебскай вобласці і Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтр знаходзіцца ў п. Домжарыцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Плошча запаведніка — 85,2 тыс. га. Апроч запаведнай тэрыторыі ў склад ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» уваходзяць эксперыментальная лесапаляўнічая гаспадарка «Барсукі» — 30,1 тыс. га і паляўнічая гаспадарка «Бярэзіна» — 14,8 тыс. га, перададзеныя ў бязвыплатнае карыстанне.

 

Бярэзінскі біясферны запаведнік створаны дзеля захавання эталонных і іншых каштоўных прыродных комплексаў і аб'ектаў, вывучэння жывёльнага і расліннага свету, натуральных экалагічных сістэм і ландшафтаў, стварэння ўмоў для забеспячэння натуральнага ходу прыродных працэсаў.

  • Забяспечвае ўмовы захавання ў натуральным стане прыродных комплексаў і аб'ектаў, што знаходзяцца на тэрыторыі запаведніка.
  • Арганізуе выкананне прыродаахоўных мерапрыемстваў у запаведніку і забяспечвае выкананне ўсталяванага рэжыму яго аховы і выкарыстання.
  • Праводзіць навукова-даследніцкія працы.
  • Забяспечвае маніторынг навакольнага асяроддзя.
  • Аказвае дапамогу ў падрыхтоўцы навуковых кадраў і спецыялістаў у вобласці аховы навакольнага асяроддзя.
  • Праводзіць актыўную працу па экалагічнай асвеце і прапагандзе справы аховы навакольнага асяроддзя.

У склад ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» уваходзяць:
  • цэнтральны апарат Кіраўніцтва - адміністрацыя, бухгалтэрыя, планава-эканамічны аддзел, навуковы аддзел, аддзел турызму, экалагічнай асветы і інфармацыйнага забеспячэння, аддзел аховы лесу і лясной гаспадаркі, аддзел аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі, гаспадарчы аддзел;
  • 7 лясніцтваў запаведніка;
  • ЭЛПГ «Барсукі», у склад якой уваходзіць 2 лясніцтвы;
  • ДПЦ «Домжарыцы»;
  • паляўнічая гаспадарка «Бярэзіна»;
  • аўтатрактарны парк;
  • гасцінічныя комплексы «Плаўна» і «Сергуч»;
  • турыстычны комплекс «Ніўкі».

Паштовы адрас:
211188, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., Лепельскі р-н, п.Домжарыцы, вул.Цэнтральная, 3

Тэлефон:
+375 (2132) 2-63-44

Факс:
+375 (2132) 2-63-42

Адрас электроннай пошты:
berezpark@udp.gov.by

Дырэктар:
Пракошын Андрэй Міхайлавіч

Прыём грамадзян:
Серада з 8.00 да 14.00

Інтэрнэт-сайт:
www.berezinsky.by

Размяшчэнне на карце:




Продажа апартаментов в СОЧИ
lorem
Санаторий "БЕЛАРУСЬ"
продажа апартаментов
продажа апартаментов
апарт-отель
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск