![]()
Iнтэрнэт-партал
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ![]() |
||
![]() |
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Згодна з Палажэннем аб Кіраўніцтве справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь асноўнымі задачамі Кіраўніцтва з'яўляюцца: Структура Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уключае 67 падпарадкаваных арганізацый, размешчаных на тэрыторыі і за межамі Рэспублікі Беларусь. У падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца чатыры Нацыянальныя паркі - «Белавежская пушча», «Нарачанскі», «Прыпяцкі», «Браслаўскія азёры», а таксама Бярэзінскі біясферны запаведнік, у якіх праводзіцца вялікая прыродаахоўная праца, ствараецца сучасная інфраструктура і аказваюцца турыстычныя паслугі еўрапейскага ўзроўню. Уся гаспадарчая дзейнасць, якую арганізацыі, падпарадкаваныя Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляюць на тэрыторыі паркаў, вядзецца з улікам унікальнасці гэтых запаведных месцаў, накіравана на захаванне натуральных прыродных комплексаў, выхаванне ў турыстаў і адпачывальнікаў любові да роднага краю і беражлівага стаўлення да яго першародных багаццяў.
Вялікую ўвагу Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь надае праблемам аздараўлення насельніцтва, паўнавартаснага адпачынку працоўных, у тым ліку дзіцячага і сямейнага. Атрымалася не толькі захаваць у рэспубліканскай уласнасці санаторыі, якія знаходзяцца на Каўказе, у Крыме, Прыбалтыцы, але і істотна палепшыць іх матэрыяльна-тэхнічную базу. Прыкметнае абнаўленне адбылося на ўсіх аздараўленчых аб'ектах на тэрыторыі рэспублікі, у якіх штогод адпачываюць і папраўляюць здароўе дзясяткі тысяч нашых грамадзян.
У падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца сталічныя гасцінічныя комплексы «Прэзідэнт-гатэль», «Мінск», «Планета», «Юбілейны», умовы пражывання ў якіх адпавядаюць самым высокім міжнародным нормам, а іх знешні і ўнутраны выгляд цалкам адпавядае стандартам еўрапейскай сталіцы.
Аўтатранспартная ўстанова «Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выконвае абслугоўванне дэлегацый і ўрачыстасцяў аўтамабілямі прадстаўніцкага класа, перавозку пасажыраў мікрааўтобусамі і аўтобусамі рознай змяшчальнасці (да 65 чалавек), дастаўку пасажыраў у любую кропку Еўропы і СНД, а таксама ажыццяўляе перавозку грузаў грузавымі аўтамабілямі рознай грузападымальнасці, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў. У аператыўным кіраванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца каля 400 адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў, створана дакладная сістэма па іх выкарыстанні і падтрыманні ў належным парадку, сістэматызаваныя арэндныя адносіны, узмоцнены кантроль за станам дзяржаўнай маёмасці.
ДВГА «Белмастацпромыслы» уключае 14 прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць вытворчасць тавараў народных промыслаў і рамёстваў. Атрымалася захаваць традыцыі вырабу швейнай і ткацкай вытворчасці, гліняных гаршкоў, вырабаў з саломы і гліны.
Культурна-асветніцкую, забаўляльную і выставачную дзейнасць ажыццяўляюць вядучыя ў рэспубліцы арганізацыі: Палац Рэспублікі, Рэспубліканскі культурна-асветніцкі цэнтр, БелЭкспа, укамплектаваныя самым сучасным тэхнічным абсталяваннем, што дазваляе праводзіць мерапрыемствы рэспубліканскага і міжнароднага значэння. Сельскагаспадарчыя арганізацыі ажыццяўляюць элітнае вырошчванне сельскагаспадарчых культур і вытворчасць прадуктаў харчавання. |
|
Распрацавана ў Цэнтры інфармацыйных тэхналогій ГГУ Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь © 2021
|